Старонка:Географія Беларусі.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дарогу ў абніжэньнях паміж морэннымі ўзвышшамі ды іншымі няроўнасьцямі паверхні зямлі. Дзеля гэтага кірунак рэкаў вельмі моцна залежыць ад раскладу ўзвышшаў, асабліва канцавых морэнаў, па паверхні Беларусі.

Па свайму характару рэкі Беларусі далека ня роўныя; залежыць, гэтa і ад іх паходжаньня і ад выгляду паверхні краіны, па якой яны плывуць. Рэкі пакрытага густой сеткаю вазёраў морэннага краю пачынаюцца найбольш з вазёраў ды балотаў; часта гэта толькі пратокі, што злучаюць суседнія вазёры. Большасьць морэнных рэкаў, прынамсі ў сваім верхнім цячэньні, прaходзіць праз адно ці некалькі вазёраў; а калі прыгледзіцца да берагоў іхняе даліны, якія то зыходзяцца, то далека разыходзяцца адзін ад аднаго, дык зьяўляецца думка, што ня толькі вярхоўі, а і значныя часткі сярэдняга, а можа і ніжняга цячэньня гэтых рэкаў стварылася з ланцуга побач ляжаўшых большых і меншых вазёраў, злучаных пратокамі. На паверхні, толькі што аслабоненай ад лядавіка, вазёры, якія займалі тады без параўнаньня большыя прасторы, чым цяпер, ляжалі адны вышэй, другія ніжэй. Вада з вышэйляжачых вазёраў пералівалася па чарзе у ўсё ніжэйшыя аж пакуль не даходзіла да мора, ці да вялікае ракі. З часам праз вазёры ўстанаўлялася сталае цячэньне ракі, якая, зьбіраючы ўсё новыя прытокі, паглыбляла свае карыта, і разам з гэтым пакрысе сьцягавала ваду з вазёраў, праз якія працякала, аж пакуль тыя саўсім ня счэзьлі, ці прынамсі значна не змялчэлі; дно вазёраў, што пасплывалі, зрабілася паверхняю прырэчнае даліны, берагі возера - берагамі гэтае даліны, значнымі і да нашага часу.

Гэтае паступеннае сплываньне вазёраў у рэкі йдзець і да сёнішняга дня. А дзеля таго, што розныя часткі морэннага краю аслабаніліся з-пад лядавіка ў розным часе (лядавіковая эпох а цягнулася пэўне міліёны гадоў), дык старэйшыя морэнныя краіны ўжо пaзбaвіліcя вазёраў (прыкл. Менскае Ўзгор'е), тады, як малодшыя (прыкл. Віцебска - Невельская Града) яшчэ маюць іх шмат.

Большасьць рэк Беларусі пачынаецца ў краінах бедных вазёрамі і выцякае звычайна з балотаў; магчыма аднак, што шмат якія з гэтых балотаў стварыліся на майсцы даўнейшых вазёраў. Балоты, так сама як і вазёры, доўга перахоўвуюць у сабе вільгаць з растаяўшых сьнягоў ды з дажджоў і стала ды раўнамерна жывяць рэкі вадою. Затым рэкі балоцістых і вазёрных краінаў толькі нязначна мялчэюць улетку, а з другога боку і ў часе ўлеваў мала падымаюць ровень свае вады.

Саўсім іншае пах оджаньне і характар маюць рэкі лесастэпу (так сама, як і стэпу). У гэтай краіне няма вазёраў, а балоты спатыкаюцца толькі на ўзьбярэжжах рэк, у рачных далін ах . Уся краіна зрэзана ярамі, якіх пракопуе веснавая і дажджавая вада. Яр досіць х утка расьце ў кірунку вададзёлу і адначасна заглыбляецца. Калі яму ўдаёцца дакапацца да ваданоснага пласту, ў ім зьяўлпяюцца крынічкі, ад якіх па дне яру ўвесь час бяжыць ручаінка. Ручаінкі, зліваючыся разам, твораць стаповыя рэчкі і рэкі. Вясною, як тае сьнег, па ярох бягуць вялізарныя патокі вады, а стаповыя рэкі робяцца многаводнымі і шырака разьліваюцца; ўлётку-ж, калі няма дажджоў, ямы моцна мя лчэюць, а то і перасых аюць. Але рэк такога тыпу ў нас ня шмат; спатыкаюцца яны ў кpaінax, пакрытых лёссам, на паўднёвым усходзе Беларусі.

Скатуючыся з узвышшаў набіраюць рэкі тым больш сілы, чым большы спад, і тым больш магутнасьці, чым больш далучылася да іх прытокаў. Чым большы спад і большая скорасьць цячэньня, тым усё больш павялічуецца і работа ракі. Яна размывае берагі, глыбака закапуецца ў дно даліны, выносіць у сваей