Старонка:Географія Беларусі.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дрэваў, адлятаюць птушкі на вырай, па палёх сьцелецца безканечнае павучыньне. Разам з тым, дзякуючы высокаму ціску і слабым вятром, стаяць прыгожыя бязвоблачныя ясныя дні, а ў ночы што раз то часьцей здараюцца прымаразкі. Гэтую пару вэсені папраўдзе лічаць найпрыгэжэйшаю парою году ў Беларусі.

У кастрычніку неба х мурнее, пачынаюцца дажджы, разам з якімі прых одзіць другая пара восені - позная восень. Наагул лік ападкаў ад ліпеня кожны месяц правільна зьмяншаецца аж да лютага; але ў кастрычніку, як вынятак, ападкаў больш, чым у верасьні. Тэмпэратура ў позную восень значна ніжэйшая, - ўжо менш +5°. Чарадуючыся з дажджом. пачынае зьяўляцца першы снег, дарога робіцца моцна гразкаю, а ў вільготным васеньнім паветры гэтая гpaзь ужо ня сохне. Лісьце абляцела. Неба ўвесь час захмуранае. Ясныя дні здараюцца вельмі рэдка. Вось як выглядае ў нас позная восень. Гэтая няпрыятная пара году цягнецца некалькі тыдняў. Часамі яна расьцягваецца і на некалькі месяцаў, часамі- ж вельмі скарочуецца, і пасьля ясных дзён восені тэмпэратура спадае ніжэй 0°, зямля замярзае ў груду, замярзаюць рэкі, вазёры, выпадае сьнег, адным словам, пачынаецца зіма.

__________

Прырода, як мы бачым, надзяліла Беларусь дужа прыгожым і карысным кліматам. Сонца грэе у нас якраз умеру. Нябывае ў нас лютых палярных марозаў, спыняючых жыцьцё, а ні тропічных сьпякотаў, што перашкаджаюць працы ды шкодзяць здароўю. Буйныя вятры прачышчаюць. плветра, прыносяць нам ападкі, дый наагул карысныя ўплывы океану. З аднаго боку маем нашую цудоўную зіму з мернымі мароз амі, з сталай сьнегавою посьцілкаю, якое блізка што ня бачаць далей ад нас на зах ад ля жачыя краі, і нашую прыгожую ясную восень. З другога боку мы ня церпім ад лішняга контынэнталізму, які дрэнна ўплывае на нэрвы і шкодзіць гаспадарцы. Мерная вільготнасьць паветра толькі памагае жыцьцю жывёлаў і асабліва карысн а для расьлінаў; нашыя ж пяшчаныя грунты легка пpaпускаюць праз сябе лішнюю вільгаць з паверх ні зямлі, і гэта бароніць Беларусь ад малярыі. Клімат Беларусі, адным словам, вельмі здаровы для чалавека і карысны для гаспадаркі.

Клімат Беларусі моцна розьніцца ад кліматаў навет суседніх з Беларусяю краёў: - і чыста акеанічнага клімату нашых заходніх суседзяў, і халоднага контынэнтальнага клімату Маскоўшчыны, і сухога стаповага ўкраінскага клімату. Беларусу нялёгка навет бывае прывыкнуць да клімату гэтых старонак. Шмат ёсьць людзей, гадаваных у Беларусі, якія іншы раз мо'й з абыліся аб сваей беларускаскасьці; але трапіўшы, прыкл., ў Польшчу у часе яе гразкое дажджыстае зімы яны з вялікаю тугою ўспамінаюць аб роднай старане; пакрытай у гэты час бліскучымі белымі шатамі сьнегу; - альбо ізноў-жа трапіўшы ў Маскоўшчыну ды ціснучыся ад сярдзітага ўсходняга холаду, з няменшаю тугою думаюць аб лагодным паветры свае Бацькаўшчыны. Гэтак, чыста фізычна зрастаецца беларус з прыродаю свае Бацькаўшчыны, а перад усім з яе кліматам, яе паветрам, у якім найлягчэй яму дыхаецца, найздаравей пачуваецца.

__________