Старонка:Географія Беларусі.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

найбольшы лік ападкаў. Глянуўшы на карту ападкаў Беларусі (рыс. 20) мы бачым, што найбольш ападкаў (больш за 600 мілім. у год) маюць найбольшыя і найбольш лясістыя [1]ўзвышшы - Менскае Ўзгор'е , Сувальскае Ўзгор'е і Вокаўскі Лес разам з Смаленскім, а часткаю і з Дняпроўскім узгор'ямі. З другога боку найменш (менш за 500 мілім.) ападкаў маець ляжачае ў катліне Палесьсе дый Паўднёва - Ўсходняя Беларусь (лесастэп ).

Рыс. 20. Гадавы лік павётраных ападкаў у Беларусі.

У краінах з найбольшым лікам і з найменшым ападкаў варункі для земляробства горшыя, чым у краінах з сярэднім лікам ападкаў. Там, дзе ападкаў зашмат, на цяжкіх грунтох збожжа часта вымакае, зямля халодная, рост расьлінаў слабейшы, ўраджаі меншыя; ў такіх варунках добра можа йсьці гаспадарка толькі тады, калі лішкі вады выводзяцца з зямлі праз дрэнаваньне [2]. На пяшчаных грунтох гэтыя шкадлівыя ўплывы вільгаці звычайна ня бываюць значнымі. За тое нястача вльгаці шмат гарэй адбінаецца на лёгкіх грунтох, якія ў гэтых варунках саўсім перастаюць даваць ураджай. Большая частка Беларусі мае мерны лік ападкаў (500 - 600 мілім.), што спрыяе земляробству на самых розных грунтох.

  1. Лясы гэтак сама дапамагаюць кондэнсацыі вадзяное пары і стварэньню дажджоў.
  2. Асушэньне праложанымі пад зямлёю трубамі.