Старонка:Географія Беларусі.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ня толькі лік ападкаў мае значэньне для клімату ды для гаспадаркі, але яшчэ й форма іх. Найбольш важныя тут ападкі цёплае палавіны году, якіх у нас бывае і значна больш, чым зімовых, і якія модна ўплываюць на жыцьцё расьлінаў. У старонах контынэнтальнага клімату летнія ападкі найбольш выліваюцца на зямлю ў відзе ўлеваў; часамі за адну ўлеву спадае да чацьвертае часткі ўсяго гадавога ліку ападкаў. Гэткая маса вады, ведама, толькі размывае зямлю, робячы сярод поля глыбокія яры, змывае ўраджайныя грунты, робіць наагул шмат шкоды, і зьбягае ў рэкі. Зямля пасьля такое ўлевы хутка абсыхае і расьліны даўгі час, бывае, сохнуць без вады, навет тады, калі гадавы лік ападкаў досіць значны. Ня тое ў нас. Ападкі ў Беларусі йдуць па крысе, дробнымі порцыямі, але часта і роўнамерна праз увесь год. Беларуская прырода, як акуратны агароднік дастаўляе расьлінам у меру вады, гэтулькі якраз, колькі патрэбна ім для буйнога росту, часамі зашмат, але вельмі рэдка - замала. Затым ад сухменяў нашая гаспадарка саўсім мала церпіць.

Сухмені бываюць у Беларусі рэдка, ды і то найбольш на усходзе, ў лесастэпу. Тамака з моцна нагрэтых улётку ўсходніх контынэнтальных прастораў Маскоўшчыны і Ўкраіны дзьмуць, асабліва вясною, моцныя сухія вятры сухавеі, ад якіх расьліннасьць жаўцее і сохне. Аднак, з тае прычыны, што ўсход Беларусі пакрыты найбольш цяжкімі гляістымі грунтамі, якія легка могуць падыймаць вільгаць з глыбокіх падземных пластоў, сухмені у Беларусі вялікае шкоды ня робяць. Навет, наадварот, у Смаленшчыне бывалі выпадкі, што пасьля вельмі даўгое сухмені ураджаі выходзілі яшчэ лепшыя, чым у звычайны год. Гэта аднак ня можна лічыць за правіла, асабліва ж для пяшчаных грунтоў, на якіх у сухменю ўраджаі прападаюць.

Контынэнтальныя краіны вельмі моцна награваюцца ўлетку і з гэтае прычыны над і мі тады ўстанаўляецца нізкі ціск і, звычайна, йдуць дажджы. Блізка ўсё ападкі ў контынэнтальных краёх прыпадаюць на лета; ўзімку-ж ўстан аўляецца там высокі ціск, яснае надвор'е і саўсім блізка няма ападкаў. У Беларусі значная частка ападкаў прыпадае на зіму, але ўсё-ж у цёплую частку году выпадае іх больш; пры гэтым на поўначы летніх ападкаў у два разы больш, чым зімовых , а на паўдні - бязмала ў чатыры разы і гэтым зьвязана і пэўная маласьнежнасьць паўднёвых зімаў, аб и успаміналася вышэй. Наагул- жа па ўсёй Беларусі найбольш нпдкаў падае ў ліпені месяцы, а наймёнш - у лютым.

Апрача дажджу і сьнегу вельмі звычайнымі формамі ападкаў Беларусі ёсьць раса і туман. Маса вазёраў, балотаў і шырокіх лядавіковых далінаў, пакрытых мокрымі сенажацямі даець улетку вельмі многа пары ў паветра. А як паветра пасьля захаду сонца пачне халадзець, гэтая пара з яго вылучаецца і кладзецца на зямлю расою, або вісіць у паветры туманом. Даліны, засланыя туманам, - самы звычайны від у Беларусі ў пагодныя, летнія ночы, асабліва пад канец лета. У мяйсцовасьцях, далей ляжачых ад далінаў і вазёр, туманы здараюцца шмат радзей і ўжо найбольш перанесеныя ветрам здалёку. Лік ападкаў у розных краінах Беларусі няроўны. Залежыць і найбольш ад вышыні над роўнем мора, што і зразумела. Ападкі прыносяцца да нас акеанічнымі вятрамі. Масы цёплага і вільготнага паветра без затрыманьня праносяцца над раўнінамі (асабліва над катлінамі). Але дайшоўшы да ўзвышшаў яны змушаны падыймацца уверх, мяшацца з шмат халаднейшым паветрам, астыгаць і аддаваць значную частку свае вільгаці заходнім спадам узвышшаў, якія з гэтае прычыны маюць