Старонка:Географія Беларусі.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пасярэдняе краіны. Сярэдня гадавая тэмпэратура краіны вышэй + 6°, а тэмпэратура студзеня каля - 5°, - 6°, значыць, аж на 3° цяплейшая, чым у Смаленшчыне. Зіма трывае ня больш 3-х месяцаў (ад паловы сьнежня да пачатку сакавіка), пры чым вызначаецца частымі адлігамі, ад якіх бывае, што сярод зімы, ў студзені навет, на некалькі тыдняў гіне сьнег і прападае санная дарога. Сьнег у зимку ідзець тут дужа часта, што таксама змяншае маразы; толькі на паўдні краіны, ў Палесьсі, зімы бываюць маласьнежныя, мусіць, дзеля агульнага большага контынэнталізму паўднёвае Беларусі (ўплыў Карпатаў) [1]. Наагул-жа, як бачым, узімку тут пануюць уплывы акеану. Толькі ў асабліва х алодныя зімы ўсходнія вятры здалеюць перакінуць сюды цераз сьцяну ўзгор'яў масы маразянага паветра і моцна зьніжаюць тэмпэратуру.

Леты ў паўднёва - заходняй Беларусі бываюць ня вельмі гарачыя (ліпень + 18,5° + 19°), акеанічнага тыпу, моцна дажджыстыя і хмарныя. Бывае, праўда, што і ўлетку сюды дасягнуць уплывы контынэнтальнага ўсходу і робяць лета гарачым і сухім; але і ў такім рэдкім выпадку ў другой палавіне лета звычайна перамагае акеанічнае надвор'е і пагоду зьмяняюць дажджы.

Аднак, што вельмі важна для гаспадаркі, тут саўсім блізка ня бывае летніх прымаразкаў. Дзякуючы гэтаму ды агульнай лагоднасьці клімату (гадавая амплітуда 23° 24°) і, асабліва, мягкой зіме тут ня вымярзае граб і цэлы рад іншых расьлінаў, ды больш чым у папярэдніх краінах магчыма шырокае разьвіцьцё садоўніцтва.

5) Найцяплейшы куток Беларусі - гэта Падлясьсе і асабліва Берасьцейшчына, якія маюць сярэднюю гадавую тэмпэратуру вышэй +7°, а тэмпэратуру студзеня каля - 4,5°. Тутака, як і ў суседняй Польшчы, зямля бывае пад сьнегам ня доўга, пласт сьнегу тонкі, зіма кароткая. Але ў Польшчы акеанічны клімат выяўлены больш рэзка; розьніца польскага і беларускага клімату павялічўецца мусіць яшчэ і тым, што навет пэўднёва - заходняя Беларусь (Падлясьсе) наагул вышэй паднятая над роўнем мора, чым суседнія польскія краіны.

§ 15. ПАВЕТРАНЫЯ АПАДКІ.

Вятры, што дзьмуць з акеану, прыносяць у Беларусь шмат вільгаці, якая выліваецца на нашыя прасторы ў форме паветраных ападкаў - дажджу, сьнегу, расы і г. д. Тым часам, як прыкл. у Маскоўшчыне ў сярэднім выпадае 470 мілімэтраў, у Беларусі выпадае каля 550 мілім. ападкаў у год, а мяйсцамі й больш. Гэта мае важнае значэньне у нашым экономічным жыцьці. Калі-б сьціхлі заходнія вятры, і ў Беларусі пачало падаць менш дажджу, дык-бы нашыя лёгкія пяшчаныя грунты не давалі ўраджаю, але абярнуліся-б у выдму, ў пескавую пустыню. А дзякуючы багацьцю вільгаці нашыя бедныя пяскі даюць іншы раз лепшыя ўраджаі, чымся навет усх одні чарназём (жывыя прыклады - неўраджайныя 1891 і 1921 гады ў чарназёмнай Маскоўшчыне, ў часе якіх Беларусь мела вельмі добры ўраджай).

  1. Гл. стр. 49.