Старонка:Географія Беларусі.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сухаземнага клімату. Пераплыўшыя праз Вокаўскі Лес усходнія вятры спатыкаюць новую перашкоду ў відзе центральных беларускіх узгор'яў, выцягнутых з поўначы на паўдня і на заходняй іх старане ўплывы гэтых вятроў робяцца нязначнымі.

Такім чынам мы бачым, што лініі узгор'яў дзеляць Беларусь на некалькі розных між сабою кліматычных краінаў, і што Вокаўскі Лес ёсьць вельмі паважнаю кліматычнаю мя жою. Уся Беларусь, лежачы на захад ад яго, мае, ў параўнаньні з Маскоўшчынаю ды іншымі контынэнтальнымі краямі, клімат мягкі, мерны з нявельмі халоднымі, але многасьнежнымі зімамі, з нявельмі гарачымі, пахмурнымі летамі.

У Беларусі дзьмуць найбольш паўднёва-зах однія, зах однія паўночназах однія вятры, якія прыносяць з сабою дождж і пахмурнае надвор'е ўлетку, сьнег і адлігу - ўзімку. Чым большая сіла гэтых вятроў, тым выразьней выступаюць у Беларусі прыметы акеанічнага клімату. Побач з гэтымі вятрамі дзьмуць і ўсходнія, сухія вятры, якія прыносяць яснае і сухое надвор'е ўлетку і вялікія маразы пры сонечным надвор'і ўзімку; чым далей на ўсход, тым гэтых вятроў робіцца больш, а значэньне заходніх вятроў меншае; усё-ж і на самай ўсходняй мяжы Беларусі заходнія вятры пераважаюць над ўсходнімі. Варта яшчэ адзначыць, што дні бяз ветру ў Беларусі здараюцца рэдка.

Вецер, як мы бачым, ёсьць бадай ці не найважнейшым зьявішчам беларускага клімату: ад яго кірунку і сілы залежыць надвор'е, ды навет даўжыня і ў значнай меры характар пораў году. Расклад вятроў на працягу году, аб якім будзе гаварыцца пaзьней наагул кажучы, спрыяе гаспадарцы і чалавечаму здароўю. Заходнія вятры, што прыносяць нам вільгаць і цяпло, дазваляюць самым бедным нашым грунтом даваць добрыя ўраджаі, аслабляюць сілy страшных зімовых марозаў і шкоду ад іх жывёлам і расьлінам. Сухія усходнія вятры робяць клімат наш прыятным і здаровым для чалавека.