Старонка:Географія Беларусі.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 14. ТЭМПЭРАТУРА ПАВЕТРА.

Важным паказчыкам характару клімату ёсьць сярэдняя тэмпэратура паветра за год, ды за месяцы самы халодны (студзень) і самы гарачы (ліпень)[1]. Выведзеныя з даўгіх, шматгадовых спасьцярогаў яны адбіваюць у сабе нязьменныя варункі, характэрныя для кожнае мяйсцовасьці, ад якіх залежыць яе клімат. Калі нарысаваць іх на карце ў відзе ізотэрмаў (ліній, што злучаюць мейсцы з аднакаваю тэмпэратураю), дык яны наглядна ўяўляюць розьніцы ў клімаце асобных краінаў (рыс. 18 і 19).

Рыс 18. Ізотэрмы студзеня ў Эўропе.

Гадавою сярэдняю тэмпэратураю для Беларусі трэба лічыць +6° (Менск мae +5,4°, а Вільня 6,4°). Калі прыраўнуем мы з гэтага боку Беларусь да іншых краёў, дык угледзім, што для Масквы гэтая тэмпэратура +3,4°, для Рыгі, так, як і ў нас 6°, для Варшавы +7,5°. Невялікія на першы ўзгляд розьніцы між гэтымі цыфрамі маюць, аднак, дужа вялікае значэньне для клімату. Тыя два градycы, прыкл., якія адрозьніваюць наш клімат ад клімату Маскоўшчыны дазваляюць расьці ў нас, як то будзе ніжэй паказана, цэламу раду далікатных расьлінаў, гатункаў садовіны і варыва і г. д.

Сярэднія тэмпэратуры самага халоднага месяца ў годзе-студзеня, якія характарызуюць зіму, - яшчэ больш між сабою розьняцца. Тады, як для Беларусі тэмпэратураю студзеня трэба лічыць - 6,5°, для Масквы гэтая тэмпэратура - 10,8°, для Рыгі - 4,7° а для Варшавы - 3,5°. Значыць зіма Маскоўшчыны на цэлых 4⁰ халаднейшая, а польская зіма на 3⁰ цяплейшая ад беларускае зімы. У сярэдняй тэмпэратуры лета (месяца ліпеня) гэткіх розьніцаў няма. Для Беларусі сярэдняя тэмпэратура ліпеня кaля +18,5°, для Масквы + 18,2°, для Рыгі + 17,9°, для Варшавы + 18,4°. З гэтага мы бачым, што тады, як зімовыя тэмпэратуры зьніжаюцца пры пасуваньні на ўсход, летнія барджэй навет павялічуюцца чым далей на ўсход. Гэта самае зьявішча можам мы заўважыць і ў прасторах самое Беларусі. Разглядаючы данныя прыложанае табліцы (стр. 45) мы бачым, што і паміж асобнымі краінамі Беларусі ёсьць досіць значныя розьніцы ў сярэдніх тэмпэратурах. Годзе параўнаць з гэтага боку Смаленск (гадавая тэмпэр. + 4,3°) з Вільняю (якая мае + 6,4°) або з Берасьцем (+ 7,2°). А сярэднія тэмпэратуры

  1. Спасьцярогі над тэмпэратураю паветра ды іншымі кліматычнымі зьявішчамі стала вядуць мэтэоролёгічныя станцыі. Што дзень у пэўныя гадзіны (7 гадз. раньніцаю, 1 гадз. і 9 гадз. пасьля паўдня) вымяраецца і запісуеццаі тэмпэратура паветра; з гэтых трох памераў выводзіцца сярэдняя дзенная тэмпература. з памераў за месяц - сярэдняя месячная, а за год - сярэдняя гадавая тэмпература, У Беларусі мэтэоролёгічныя станцыі перад вайною былі: ў Маладэчыне, Друзгеніках (пад Горадняю), Пінску, Васілевічах (у Рэчыцкім пав.), Гомелі, Горках, Новым Каралёве (пад Віцебскам), Корсаўцы (Люцынскага ) і інш. мяйсцох.