Старонка:Географія Беларусі.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 12. НІЗІНЫ БЕЛАРУСІ.

Нізіны займаюць значную частку Беларусі, каля чверці ўсяго яе прастору. Найбольшымі спаміж іх ёсьць дзьве - Палесская і Полацкая Нізіны. Наагул бяручы абедзьве яны маюць шмат супольнага па свайму паходжаньню і характару; але бывае, з другога боку, што і часткі кожнае з іх моцна непадобныя адна да аднае.

Палеская Нізіна займае галоўным чынам вадазборнік р. Прыпяці і ў сваей геолёгічнай гісторыі моцна зьвязана з гэтаю ракою. Аднак на Усходзе Палесьсе даходзіць да Дняпра, навет пераходзіць на яго левы бераг каля вусьця Сожу. Таксама ад Палескае Нізіны адыходзяць даўгія языкі на поўнач уздоўж Бярэзіны, Птыча, Ясельды, і займаюць шырокія лагчыны паміж паўночных узгор'яў. Распасьцершыся ад Бугу аж за Дняпро і Сож, ды ад успомненага вышэй Наваградзкага Гарба з ля жачым на ім Паўднёвым Ланцугом Узгор'яў аж да Валынскіх гораў, Палесьсе займае каля 80 тыс. кв. вёр. і цягнецца з усходу на захад больш як праз 500 вёрст.

Па ўсім гэтым вялізарным прасторы на крых у вышэйшых мяйсцох ляжаць пяшчаныя раўніны, пазарастаўшыя хваёвым борам, а на крыху ніжэйшых бязьмежныя балоты розных відаў. Лес і балота пануюць па ўсёй нізіне, пакідаючы ворнай зямлі ды сенажацям мяйсцамі толькі каля пятае часьці ўсяго прастору, пры чым лес займае каля паловы прастору, а рэшту - балота.

Выгляд усяго Палесься - раўнінны. Невялічкія ўзгоркі, якія тут часамі сустракаюцца, створаны ўжо не морэнамі. Ў большасьці - гэта паабрастаўшыя дзёрнам, ці лесам пяшчаныя кучугуры (дюны), падобныя да тых, якія і цяпер творацца каля выдмаў, г. ё. там, дзе вецер пачаў раздзьмухаваць пяшчаныя грунты; бывае гэта найчасьцей, калі з такога пяшчанага грунту зсякуць лес, які там уперад рос і стрымліваў раз дзьмуханьне. Вось жа такіх кучугураў, а толькі створаных, мусіць, вельмі даўно, спаткаць можна досіць у Палесьсі; на іх, як на сушэйшых мейсцах, любяць будаваць свае вёскі жыхары Палесься. Вышыня іх аднак гэткая нязначная, што ані не зьмяняе раўніннага характеру Палескае Нізіны.

Палеская Нізіна паднята над роўнем мора ўсяго толькі на 45 - 70 саж., творачы такім чынам сярод акружаючых яе ўзвышшаў катліну, глыбінёю у 20 - 50 сажанёў; узвышшы гэтыя часамі падыймаюцца стромкаю сьцяною ў некалькі дзесяткаў сажанёў безпасярэдна над самымі палескімі нізінамі (прыкл. Загародзьдзе, Мазырскае ўзвышшо). Наагул кажучы, дно Палескае катліны на зах адзе крых у вышэйшае, на ўсходзе ніжэйшае, і з гэтае прычыны воды з Палескае Нізіны маюць натуральны сток на ўсход; у гэтым кірунку, як ведама, і плыве Прыпяць. Спад гэты, аднак, саўсім нязначны, і гэта ёсьць аднэю з прычынаў вялікае забалочанасьці Палесься. Асабліва гэта адчуваецца ў цэнтральнай частцы Палесься, каля Пінску. Тут якраз у Прыпяць упадаюць яе найбольшыя прытокі, якія зьбягаюць з акружаючых Палесьсе узгор'яў, дзеля чаго маюць хуткі бег ды нясуць у сваіх скаламучаных водах шмат мулу, пяску і іншых матар'ялаў размываньня. Але скаціўшыся ў Палескую Нізіну, паверхня якое па меры збліжэньня да Прыпяці робіцца ўсё раўнейшаю, з усё больш нявыразным