Старонка:Географія Беларусі.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на паверхні зямлі, ані ў грунтох. На вялікіх прасторах цягнецца аднавобразная, высокая, лясістая, а часта й моцна забалочаная раўніна. Морэннага краявіду тут не засталося й сьледу.

Нельга аднак прыраўнаваць гэтае краіны і да палесься. Ня кажучы ўжо аб высокім падняцьці над роўнем мора, гэтая краіна яшчэ і тым розьніцца ад палесься, што мае цяжкія гляістыя ці падзолавыя грунты і адпаведную да іх расьліннасьць. Усё ўзвышшо пакрытае ліставымі лясамі, бярэзьнікамі ды асіньнікамі, часткаю ж мяшанымі; хваёвых бароў тут вельмі мала. Таксама і рэкі цякуць тут у глыбокіх ды шырокіх далінах і маюць досіць хуткое цячэньне; да іх зьбягаюць глыбокія яры, а ёсьць гэтых яроў досіць многа дзякуючы таму, што Вокаўскі Лес пакрыты галоўным чынам мяккімі лёссавіднымі суглінкамі, ў якіх саўсім няма каменьня (гэтак, як у лёссе) і якія, падобна як і лёсс, легка рззмываюцца вадою.

Паходжаньне гэтых суглінкаў тлумачаць розна: адны лічаць, што гэта звычайная падысподняя морэна, іншыя думаюць, што лёссавідныя суглінкі аселі са скаламучаных лядавіковых водаў (гл. вышэй стр. 16). У кожным разе пласт суглінкаў не таўсты і пад ім ляжаць старэйшыя пласты[1]. Гэтыя апошнія пласты складзены тут найбольш з вапнякоў, якія досіць часта выходзяць наверх. Дзеля таго, тут, часьцей чым дзе, можна заўважыць г. зв. карставыя зьявішчы.

Вада, якая працякае зьверху, робіць у надземных пластох вапны цэлыя пячоры і ходы. Дзякуючы гэтаму часта трапляeццa, што рэчка будзе цекці да пэўнага мейсца, а далей правалюецца пад зямлю, - гэта яна сходзіць у вапенныя ходы а цераз некалькі вёрстаў яна йзноў паказуецца з-пад зямлі і цячэ далей. Магчыма, што пад зямлёю тут можна было-б знайсьці і досіць значныя пячоры. Найвышэйшаю часткаю Вокаўскага Лесу ёсьць г. зв. Ельнінскі Вузел; ляжыць ён, каля м. Ельні. Нягледзячы на сваю значную вышыню (каля 130 саж.) Ельнінскі вузел робіць уражаньнне саўсім роўнае мяйсцовасьці. З яго ўва ўсе бакі расьцякаюцца досіць значныя рэкі, - як Сож, Дзясна, Вугра (прыток Окі), ды інш., дзеля чаго ён і атрымаў свой назоў. На поўнач ад яго, з Вокаўскага Лесу выцякае і вялікі Дняпро.

Вокаўскае ўзвышшо ўсё пакрытае лясамі ды гаямі, якіх тут ёсьць шмат больш, чым ворнага поля. Затым-жа яно і назы - "лесам".

Вокаўскі Лес ёсьць найбольшым з паміж беларускіх плоскіх узвышшаў; аб іншых мы ўспаміналі раней, гэта былі: Лідзкае , Падляскае, Загародзьдзе , ўрэшце Раданская Раўніна. Маючы выгляд раўнінаў, яны разам з тым высака паднятыя над роўнем мopa і, дзякуючы гэтаму, досіць сухія, ў большасьці пакрытыя ўраджайнаю гляістаю зямлёю. Па свайму паходжаньню - найбольш краіны, дзе роўным пластом легла падысподняя морэна, хаця бываюць у нас плоскія ўзвышшы і іншага паходжаньня. Цяпер нам застаецца перайсьці да разгляду нізкіх раўнінаў, або нізінаў.

  1. Пласты гэтыя належаць да вуглявое эпохі (тым часам, як пад Дняпроўскім узгор'ем ляжаць дэвонскія пласты).