Старонка:Географія Беларусі.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спадам, гэтыя рэкі зьмяняюць свой характар. Цячэньне іх робіцца цішэйшым, і з вады асядаюць скаламучаныя матар'ялы. Што раз то болей зьяўляецца на кожнай з гэтых рэк мялізнаў, астравоў, якія творацца з прынесеных ракою зьверх у матар'ялаў, цячэньне ракі разьбіваецца на шмат рукавоў, якія ўвесь час зьмяняюць свае мейсца, вандруючы сярод рачных асадаў.

Творыцца цэлая сець пратокаў, а там дзе гэтыя рэкі, зьбліжаючыся свайго ўпаду ў Прыпяць, падыходзяць блізка адна да аднае, сеці іхніх пратокаў злучаюцца і пакрываюць значныя прасторы. Найбольшы з такіх прастораў ляжыць на паўдня ад Пінску і называецца Зарэччам. Вясною і ў часе паводак уся гэтая мяйсцовасьць на дзесяткі вёрст навокала заліваецца вадою і выглядае на адно вялікае возера, сярод якога дзе ня дзе на вышэйшых грудкох разбудаваліся палескія вёскі, з усіх бакоў абкружаныя вадою. Улетку, як вада спадае, ўсё Зарэчча зарастае буйнымі балотнымі трaвaмі, сярод якіх прапаўзаюць рачныя пратокі (рыс. 15). Як бачым рэкі тут цякуць бяз сталых берагоў і, зразумела, забaлoчyюць вялізарныя прасторы н авокала сябе; з гэтае прычыны ўздоўж Прыпяці і важнейшых яе прытокаў цягнуцца абшырныя бязлесныя балоты.

Рыc 15. Рачны праток на Палесьсі.

Шмат дзе можна пабачыць на іх каналы, якія роўнымі лініямі прарэзуюць палескія раўніны абяртаючы даўнейшыя балоты ў сенажаці ды служачы для сплаву дрэва і камунікацыі.

Балотная палеская краіна з усіх бакоў абкружана паясом палескіх пушчаў. Тут ужо бязумоўна пануе лес; ён аднак чарадуецца з балотамі, якія тут займаюць ніжэйшыя мейсцы, асабліва ўздоўж рэк. Лясы або ляжаць на вышэйшых пяшчаных грудкох, і тады зложаны выключна з хвоі, альбо ў мокрых лагчыных, і і тады яны мяшаныя. Сярод лясоў ды балотаў раскідана досіць многа вазёраў з нізкімі, грузкімі берагамі, паабрастаўшымі буйною травою (рыс. 17). За паясом пушчаў ляжаць ужо на вышэйшых прасторах малалесныя земляробскія раўніны і ўзгор'і, акружаючы Палесьсе.

Краявід Палесься досіць аднавобразны і на вялізарных яго прасторах мала зьмяняецца. Формы паверхні ў палескім краявідзе йграюць меншую ролю; за тое шмат хараства дадаюць яму палескія воды: рэкі, вазёры, балоты, якіх выгляд некалькі разоў у год моцна зьмяняецца, робячы з Палесься то вялікае возера, то непраходны лес траваў, то бязьмежную раўніну пакрытую празрыстым сьветлым