Старонка:Географія Беларусі.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

знаходзяцца значныя Кабяляцкія парогі, якія ўперад моцна перашкаджалі сухаходзтву; цяпер частку іх узарвалі[1].

Сваей усходняй часткаю Дняпроўскае узгор'е датыкаецца да г . зв. Сярэдне - Расейскага плоскага ўзвышша; некаторыя аўтары гатовыя навет самае Дняпроўскае узгор'е (дый ня толькі яго) лічыць часткаю гэнага ўзвышша, і называюць гэтае узгор'е "Смаленска-Аршанскім Клінам" Расейскага ўзвышша; але, як мы далей убачым, і геолёгічная будова і самы выгляд абодвых узвышшаў моцна розьняцца паміж сабою. Трэба аднак адзначыць, што да Беларусі ўсё-ж належыць пэўная частка Расейскага ўзвышша, а іменна - заходнія спады г. зв. Вокаўскага Лесу.

Рыс. 14. Дняпроўскае Ўзгор'е каля Мсьціслаўля.
Выхады старых геолегічных пластоў.

Вокаўскі Лес - гэта высокападняты горб, які злучае Сярэдне-Расейскае ўзвышшо з ляжачымі на Поўначы Валдайскімі Горамі ды адначасна дзеліць вадазборнікі Волгі і Дняпра, дзеліць усходне-эўропэйскую раўніну на дзьве часткі: адну - з заходнім нахілам, і другую - галоўным чынам з усходнім. Беларуска-Маскоўская мяжа праходзіць тут найбольш па гэтым вельмі важным вададзеле і такім чынам заходні спад Вокаўскага Лесу дастаецца Беларусі ўсходні-ж - Маскоўшчыне.

На Вокаўскім Лесе ляжаць гэткія беларускія павееты: Бельскі, Дарагабужскі, Ельнінскі, Ржэўскі і часткі суседніх паветаў. Краіна гэтая высака на 100 - 120 саж. паднятая над роўнем мора. Ня гледзячы на гэта яна саўсім роўная. Ні ўзгоркаў, ні вазёраў тут саўсім блізка няма; навет каменьняў няма ані

  1. Парогі гэтыя зложаны якраз з дэвонскліа вапняка.