Старонка:Географія Беларусі.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Саўсім іначай выглядаюць паўночныя берагі ўзгор'я. На ўсходзе яны стромкімі, зрэзанымі ярамі сьценамі (як прыкл. каля Смаленску) спадаюць у даліну Дняпра. На захадзе паўночны край узгор'я, дайшоўшы досіць значнае вышыші (128 саж.), рэзка абрываецца над вялікаю пяшчанаю раўніною, пасярод якое ляжаць Верасцейскія Балоты.

Рыс. 13. Дняпро каля Шилова.
(Паўднёва - заходнія спады Дняпроўскага ўзгор'я).

Агyльнaя вышыня узгор'я каля 100 - 120 саж. На захадзе найвышэйшы пункт узгор'я, як сказана, ляжыць над Верацейскімі балотамі. На ўсходзе; найвышэйшыя пункты ўзгор'я ляжаць аж над Дзясною, ў Рослаўскім павеце (Рослаўскія вышыні). На усім сваім вялізарным прасторы (у доўжкі каля 300 вёрст) Дняпрўскае ўзгор'е перахоўвуе той самы выгляд краіны з зыбістаю паверxняю, гляістымі грунтамі, на якіх растуць вялікія яловыя лясы, з павольнымі і закругленымі спадамі ўзгоркаў. Рэкі прарэзуюць у ўзгор'і глыбокія даліны, якія прыхарошуюць і без таго дужа прыгожыя яго краявіды. (рыс. 13).

Дняпроўскае Ўзгор'е ляжыць на старадаўніх геолегічных пластох (дэвонскіх ), якія зьверх у прыкрытыя морэннымі глінамі, і амі лёссам (прыкл. каля Мсьціслаўля). У глыбокіх рачных далінах часта гэтыя старадаўнія пласты выходзяць наверх у відзе вапнякоў, долёмітаў і інш. (рыс. 14), якія шмат дзе разрабляюцца, як прыкл. Аршанская вапна, вядомая на ўсю Беларусь. Дакаціўшыся да паўночных спадаў узгор'я Дняпро ня можа перарваць яго сьцяны і змушаны даўгі час плысьці ўздоўж яго паўночнае граніцы на захад. Толькі пад Воршаю ўдаецца Дняпру перарвацца праз узгор'е і зьмяніць свой змушаны заходні кірунак на паўднёвы. У мейсцы перарыва праз узгор'е на Дняпры