Старонка:Географія Беларусі.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Себежскага паветаў і яе называюць тут "Райскімі Гарамі"; далей на поўнач, у Апочацкім ды Вялікалуцкім пав. працяг гэтых узгор'яў вядомы пад назовам "Вязаўскіх Гораў"; яны там дзеляць вадазборнікі р. Ловаці і р. Вялікае дый хутка канчаюцца, пераходзячы ў расейскую вазёрнаю раўніну.

Уся Віцебска - Невельская Града мае чыста лядавіковае паходжанне і ёсьць, мусіць, канцавою морэнаю другога лядавіка. Пакрываюць яе найбольш морэнныя гліны. На поўначы ўзгор'е скрозь пазарастала ліставым лесам, зложаным з бярозы, асіны, дубу невялікімі домешкамі елкі.

Яшчэ далей на ўсход, ужо на левым беразе верхняе Дзьвіны, за шырокім паясом наддзьвінскіх пяскоў падыймаецца Смаленская Морэнa. Займае яна паветы Парэцкі, Дух аўшчынскі, Смаленскі і часткаю - суседнія, і дзеліць вадазборнікі Дзьвіны і Дняпра. Вышыня гэтага ўзгор'я мяйсцамі бывае досіць значная - да 140 саж. Найвышэйшыя пункты ўзгор'я знаходзяцца на мяжы Дух аўшчынскага і Парэцкага паветаў, у вярхоўях р. Хмосьці (прыток Дняпра). Ўзгор'е зложана, відаць, канцавымі морэнамі, якія ляжаць на старэйшых геолёгічных пластох (дэвонскіх). Мяйсцовасьць тут у значнай меры перасечаная ярамі ды далінамі рэчак і ручаёў, якіх берагі, таксама, як і спады узгоркаў падыймаюцца павольна і маюць закруглены выгляд. Маса каменьня, раскіданага на ўзгор'ю, ды частыя вазёры дазваляюць лічыць краіну гэтую тыпова - морэнаю.

_________

У ўсходняй Беларусі найважнейшым узгор'ем трэба лічыць Дняпроўскае Ўзгор'е. На ўсход ад вышэй успомненае Лепельскае лядавікoвae даліны мяйсцовасьць яшчэ пэўны час мае выразна-морэнны выгляд з бязьлічнымі вазёрамі, паміж якіх параскіданы грамады морэнных узгоркаў; з апошніх трэба адзначыць Каторсы, ланцуг лясістых узгоркаў, што цягнецца ўздоўж мяжы Лепельскага і Сеньнінскага паветаў (на ўсход ад Чашнікаў). Усю гэтую страну можна лічыць прадоўжаньнем Сьвянцянска - Докшыцкае Морэны.

Далей-жа на ўсход вазёраў робіцца шмат менш, мяйсцовасць робіцца значна вышэйшаю, з легка зыбістаю паверхняю, з багатымі гляістымі грунтамі і густым насяленьнем. Гэта ўжо Дняпроўскае Ўзгор'е.

Пачаўшыся на мяжы Сеньнінскага і Аршанскага паветаў, у вярхоўях р. Друці , займае яно захад Аршанскага пав., пасьля пераходзіць на левы бераг Дняпра і цягнецца далей на ўсход па Гарэцкім, Мсьціслаўскім, Красенскім, Рослаўскім паветах ды частках суседніх з імі, аж да самае р. Дзясны. Тамака, на ўсходзе, ідзе яно высокаю градаю далека на паўднёвы ўсход уздоўж правага берагу Дзясны, робячы бераг гэты высокім ды стромкім; а дзеля таго, што тут узгор'е пакрыта лёссам, берагі Дзясны acaбліва моцна зрэзаны глыбокімі ярамі. Так самы выгляд мае і Старадубскае ўзвышшо, якое ляжыць далей на паўдня, сярод лесастэпу, і пакрытае лёссам.

На паўднёвы зах ад Дняпроўскае ўзгор'е вельмі павольна зьніжаецца; тут ствараецца роўная сухая мяйсцовасьць, Раданская Раўніна; толькі высокія правыя берагі рэк робяць яе краявіды крых у больш разнавобразнымі. Яшчэ далей на паўднёвы ўсход пачынаецца пяшчанае ды балоцістае Палесьсе.