Старонка:Географія Беларусі.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наверх і старэйшыя геолегічныя (дэвонскія) пласты - гліны ды пяскі розных колераў. Зьверху ўзгор'е пакрытае ўраджайнымі гліністымі грунтамі (рыс. 12).

На ўсход ад Полацкае Нізіны ад Віцебску аж за Невель цягнецца Віцебска-Невельская Горная Града. Займае яна паветы Віцебскі, Гарадоцкі і Невельскі. На вока выглядае Града на вельмі высокую краіну з тыловым морэнным краявідам. На вяршынах узгоркаў, у катлінах - усюдых бязьмеры накідана

Рыс. 12. Дзьівна каля Краслаўкі.
(Дзьвінскае ўзгор'е).

каменьня; маса вазёраў пакрывае ўзгор'е. Ўзгоркі тут аднак ня маюць рэзкіх рысаў; іх нія спады павольна зьніжаюцца, пераходзячы ў лагчыны. Найбольшай высачыні даходзіць ўзгор'е на поўнач ад Гарадка (Паганаўская Гара - 136 саж.).

На поўнач ад Невеля, каля мяжы Беларусі з Маскоўшчынаю, ўзгор'е робіцца асабліва высокім, з стромкімі спадамі і саўсім горным краявідам. Вось як апісуе яго расейскі геолёг Нікітін: "морэнны краявід прыймае тут рэзкія формы, а гэта, разам з густа разсеянымі глыбокімі вазёрнымі катлінамі, надае краіне аж далека на поўнач саўсім горны выгляд. Глыбокія прорвы, даліны катлавіны чарадуюцца з горамі, якія маюць блізка што няпрыступныя стромкія спады. Істнуючыя карты не даюць ніякага ўяўлення аб гэным горным краявідзе. Вышыня гораў, нідзе ня мераная, павінна быць вельмі значнаю, калі навет лінія чыгункі, якая ідзе нізам, усё-ж паднята больш, як на 100 сажняў над роўнем мора"[1]. Гэтая высокая горная краіна займае сабою поўнач Невельcкaгa і

  1. Никитинъ. Геологическія наблюденія по Московско – Виндаво - Рыо. ж. д.