Старонка:Географія Беларусі.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На ўсход ад канцавое морэны мяйсцовасьць робіцца раўнейшаю. Апрача падысподняе морэны тут асеў лёсс. Гэты, здаецца, найдалей на паўночны захад высунуты востраў лёссу займае досіць значны прастор у самай сярэдзіне павету[1] і робіць яго грунты слаўнымі па ураджайнасьці на ўсю Беларусь. Падобныя на лёсс пласты цягнуцца і далей на ўсход, у Слуцкі павет, перарываныя мяйсцамі невялічкімі ланцугамі канцавых морэнаў, аж пакуль не спатыкаюцца з пяшчаным Палесьсем. Аднак і на прacтopы Палесься можна пазнаць сьляды таго-ж падняцьця старэйшых пластоў, ці "Наваградзкага Гарба". На гэтым Гарбе сярод палескае нізіны астравамі ляжаць вышэйшыя мясьціны, з багацейшымі грунтамі, а берагі перасякаючых яго рэк (прыкл. Бярэзіны, Друці) робяцца стромкімі і камяністымі, ды зьмяняецца часам навет кірунак цячэньня ракі[2]. У часы лядавіковыя значэньне гэтага "гарба" відаць было яшчэ большым. Наагул Наваградкі Горб быў паўночным рубяжом палескае нізіны, а ўзгор'і, якія павырасталі на ім, дзеляць і цяпер вадазборнікі Прыпяці і Нёмна.

На захадзе Наваградзкае Ўзгор'е зьмяняецца шырокаю пяшчанаю далінаю р. Шчары, за якою далей на захад ляжыць некалькі невялікіх узгор'яў, належачах да Паўднёвага Ланцуга. Ваўкавыскае Узгор'е, паміж Слонімам і Воўкавыскам, падзелена напалам глыбокаю далінаю р. Зальвянкі. Вышыня яго 100 - 120 саж. Яшчэ далей на захад - Горадзенскае Узгор'е, ў Сакольскім, Горадзенскім і Аўгустоўскім паветах. Вышыня гэтага ўзгор'я крых у меншая, чым Воўкавыскага, але усё-ж даходзіць 100 саж. Яно змушае Нёман пад Горадняю крута павярнуць на поўнач, прычым Неман адразае ад узгор'я невялікую яго паўночную частку і плыве пад Горадняю ў цеснай даліне з высокімі, гарыстымі берагамі.

Абодвы ўзгор'і створаны канцавымі морэнамі (якія найбольш ляжаць на олігоцэнавых пластох ), а з свайго выгляду, ды, мусіць, і з паходжаньня падобны да Наваградзкага Ўзгор'я, ды толькі крыху ніжэйшыя. На паўдня яны памалу зьніжаюцца і мяйсцовасьць, пакрытая падысподняю морэнаю прыймае роўны выгляд (Падляская Раўніна); тут ляжыць між іншым Бeлaвежcкaя Пушча. Спатыкаюцца, праўда, і тут невялікія прасторы з няpoўным, ўзгоркаватым краявідам, прычына якога - невялічкія канцавыя морэны. Так на ўсход ад Бельску знаходзяцца г. зв. "Княжыя Горы", каля Берасьця ды каля м. Камянца - Літоўскага мяйсцовасьць так сама няроўная. Найвышэйшы пункт Падлясься (100 с.) знаходзіцца на поўнач ад м. Высокага. Пэўную рознароднасьць уносяць у краявід і лядавіковыя даліны, досіць часта тут спатыканыя, дый яшчэ высокія берагі рэк.

У кожным разе і Падляская раўніна досіць высака паднята пад роўнем мора, асабліва раўнуючы да Палесься, якое разьляглося далей на паўднёвы ўсход. Шырокі і даўгі язык ад Падляскае ўзвышанае раўніны ўразаецца далека ў Палескія прасторы, творачы паміж рэкамі Ясельдаю і Пінаю роўны сухі і бязьлесны паўвостраў, званы Загародзьдзем. Пад Пінскам Загародзьдзе стромкім берагам высіцца над акружаючымі палескімі нізінамі на некалькі дзесяткаў сажняў.

Так сама сярод Палесься, але ўжо на ўсходзе яго, ляжыць досіць значны востраў, створаны Мазырскім Узвышшом. Гэтае ўзвышшо ляжыць адзінока ў

  1. Міssunа. Рrzусzупеk dо gеоlоgjі роw. Nоwоgrodzkіеgо.
  2. Wоtlоsоwісz. Lіtwа і Віаlоrus.