Старонка:Географія Беларусі.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дэвонскіх пластох зьверх у ляжаць пласты вуглявое эпохі, - найбольш вапнякі, ды цёмныя гліны.

Праз цэлы рад геолёгічных эпохаў (пермская, трыяс, юра) Беларусь застаецца сухаземлем. У крэйдавую эпоху мора ізноў залівае Беларусь; гэтым разам надыходзіць яно ізноў з захаду і займае паўднёва - заходнюю частку Беларусі , - менш - больш да Бярэзіны і Вяльлі. Паўночна - ўсхоняя Беларусь, пакрытая дэвонскімі пластамі, застаецца сухаземлем. Мора займае беларускія прасторы праз усю блізка крэйдавую эпоху; за гэты час асядаюць пласты пішучае крэйды, якія з усіх марскіх геолёгічных пластоў найчасьцёй выходзяць на верх і найляпей дасьледжаны.

У наступнай Нумулітычнай эпосе (олігоцэн) уся Беларусь ужо апошні раз заліваецца морам, якое надыходзіць зпаўночнага ўсходу. Ў канцы гэтае эпохі мора аканчальна зыходзіць з Беларускага прастору.

У нумулітычнай эпосе, а можа крыху пазьней (у нэогене), крэйдавыя пласты разам з ляжачымі на іх олігоцэнавымі, відаць, пад уплывам моцных тагочасных горатворчых процэсаў, адбываўшыхся пры стварэньні Альпаў, Карпатаў і г. д., у некалькіх мяйсцох павыпіналіся ўверх, творачы гарбы, якія найбольш ішлі ў кірунку з Пдн. - Усх . на Пн. - Зах . [1]. Мела гэта важнае значэньне пры тварэньні нашых узгор’яў і ёсьць аднэю з прычынаў, чаму крэйдавыя пласты часьцей іншых выходзяць наверх.

У навейшыя (чацьвертарадныя ) часы ў Беларусі так сама адбываюцца эпірогенэтычныя рухі, але яны не нагэтулькі моцныя, каб значна зьмяніць прасторы, занятыя сухаземлем і вадою; іх навет ня легка заўважыць. У рэзультаце гэтых рухаў паўночная Беларусь крыху паднялася , а паўднёвая зьнізілася[2]; але трэба адзначыць, што да падыймаючыхся прастораў належыць і паўднёвы пояс узгор'яў, што цягнецца ад Ваўкавыску праз Наваградак аж за Слуцак; наадварот Лідчына, хоць і ляжыць далей на поўнач, але зьніжаецца.

Цікаўна адзначыць, што навет з боку геолёгічнага Беларусь стаіць на ўзьмежжы Ўсходняе і Заходняе Эўропы, па чарзе перажываючы то з тэю, то з другою аднолькавыя і адначасныя геолёгічныя процэсы.

§ 9. УЗВЫШШЫ БЕЛАРУСІ.

Узвышаныя краіны ляжаць дзьвема шырокімі грамадамі на захадзе і паўночным усходзе Беларусі. Паміж іх, найбольш на поўдні краю, распасьцерліся палескія нізіны, а на паўночным захадзе - нізіна Полацкая, натуральна дзелячы беларускія ўзвышшы на заходнія і паўночна - ўсходнія.

У сярэднім нашыя узвышаныя краіны паднятыя над роўнем мора на 100110 саж., тады, як нізіны толькі на 50 - 60 саж. Уся Беларусь у сярэднім паднятая на 80 саж., а найвышэйшы пункт ў Беларусі, Лысая Гара, падняты на 161 саж. над роўнем мора.

  1. Siеmirаdzki. Gеоlоgjа Ziеm Роlskiсh.
  2. Wоllоsоwiсz. Liiwа i Вiаlоrus.