Старонка:Географія Беларусі.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стараньнямі асобных людзей, або самаўрадаў, прыкл. — Наваградзкі павет, Смаленшчына і г. д.

Акад. Карпінскі выпадкова адкрыў у Ігуменскім пав., каля в. Раванічаў выхад марскіх асадаў Кэмбрыйскае эпохі (гл. рыс. 7). Гэта дало магчымасьць зрабіць вывад, што у часе гэтае найстарэйшае эпохі паверхня зямлі ў Беларусі была значна паніжэла, дзеля чаго з Захаду надыйшло мора і пакрыла блізка што ўсю Беларусь. Мора гэтае было няглыбокае; трывало яно яшчэ і ў Сылюрскую эпоху, ў канцы якое паверхня Беларусі паднімаецца, асабліва з усходняга боку, і ўрэшце ўся Беларусь выходзіць з пад вады.

У другой палавіне чарговае Дэвонскае эпохі мора ізноў находзіць на Беларусь, але цяпер ужо з паўночнага ўсходу, з Маскоўшчыны (Тіманскае мора). Залівае яно паўночна-усходнюю частку Беларусі і застаецца там яшчэ і праз частку Вуглявое эпохі.

Рыс. 7. Геолёгічная карта Беларусі,
подлуг Siеmirаdzkiя і Семенава). КМВ — выхад кэмбрыйскіх пластоў.

Толькі у канцы Вуглявое эпохі Беларусь робіцца сухаземлем; сухасьць клімату не дала аднак магчымасьці стварыцца значнейшым пластом каменнага вугля. Так сама не зачапляюць Беларусь і моцныя горатворчыя процэсы, якія ў гэтым часе адбываюцца ў Заходняй і Сярэдняй Эўропе.

Дэвонскія пласты пакрываюць усю паўночную Беларусь; заложаны яны найбольш звапнякоў і долёмітаў (Аршанская вапна — гл. ніжэй). На паўночным усходзе, каля самае ўжо ўсходняе мяжы Беларусі (ў вярхоўях Дняпра), на