трэба аднесьці і бусла (бацяна - Сiсоniа аlbа), які аднак гнёзды свае робіць на стрэхах ды дрэвах каля будынкаў. Бусел далей на ўсход за Беларусь ня йдзе: ў Маскоўшчыне яго ўжо няма. Шмат ёсьць у нашых балотах дзічыны з смачным мясам, на якую старанна палююць. Найважнейшыя з такіх птушак дзікія качкі, якіх усюдых ёсьць шмат, слонкі (вальдшнэпы), якія гнезьдзяцца больш на поўначы Беларусі, бекасы, ды інш. Вельмі цікавыя для паляўнічых і птушкі нашых хвойных лясоў, з дужа смачным мясам: глушэц, цецярук, рабец, пардва ды інш. У мяшаных лясох большае часьці Беларусі птушыная сям'я значна большая, чым на поўначы. Спатыкаюцца тyт кароза (сойка), івалга, дзяцел беласьпінны, сарока, удод, сіваваронка, шпакі, салаўі, шэрая курапатва і шмат іншых пяючых і непяючых птушак.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Географія Беларусі.pdf/101}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Рыс. 46. Зубры.
На палёх спатыкаем найчасьцей жаваранка, перапёлак, гракоў ды інш. У паўднёва-заходнюю Беларусь заходзіць вялікая стаповая птушка дрохва.
Ў рэках і асабліва ў вазёрах Беларусі жыве багатае рыбнае насяленьне, ўсяго больш 40 відаў. Апрача звычайнае і ўсюдых спатыканае рыбы, як шчупак, вокунь, плотка, мень, уюн і інш., водзяцца у большых нашых рэках, у Дняпры, ды Прыпяці - асятры, сьцерлядзі, ды іншыя марскія рыбы. Ў беларускіх вазёрах жывуць у значным ліку рэдкія рыбы, як сялява, устынка, сея, сіг, а ў быстрых рэчках на захадзе Беларусі шмат ласосяў. Усё гэта невялікія рыбы, а вызначаюцца сваім смакам.
Спаміж кузурак у Беларусі асабліва шмат відаў, зьвязаных і лесам. Важнае значэньне маюць жукі - караеды ды іншыя шкоднікі дрэваў, ад якіх моцна