Старонка:Географія Беларусі.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тундравай фауны ў відзе пардвы (белая курапатва); яна, відаць, засталася ў нас ад пэрыоду панаваньня ў нас тундры, якое было ў першыя часы пасьля лядавіка. Цэлы рад жывёлаў, як прыкл. жаўранка, перапёлка, грак, дрохва і г. д., перабраўся да нас з стэпаў тады, калі пасьля расьцяробкі лясоў значна павялічыўся прастор палёў у Беларусі і стварыліся варункі істнаваньня для жывёлаў падобныя, як у стэпу. Гэтыя жывёлы - супольныя для нашае і ўкраінскае фауны. Спатыкаюцца ў нас і зьвяры паўночных хвойных лясоў, або тайгі, як прыкл. буры мядзьведзь, рысь, лось, і таксама зьвяры заходніх мяшаных лясоў (дзік, сарнады інш.). Першыя - супольныя для фауны Беларусі і Маскоўшчыны, другія - злучаюць беларускую фауну з заходне - эўропейcкaю.

З важнейшых дзікіх сысуноў (Маmmаliа), апроч пашыраных ўсёй Эўропе ваўка, ліса, зайца і барсука, ў Беларусі спатыкаeццa і больш рэдкая зьвярына. Як памятка мінуўшчыны перах аваўся ў Белавежскай пушчы зубр (Вisоn bоnаsus рыс. 46), некалісь вельмі пашыраны па ўсёй Эўропе і Беларусі (называлі яго таксама турам); цяпер апрача Белавежскае пушчы яго ўжо нідзе ў Эўропе няма, дый у пушчы, ня гледзячы на людзкі догляд і апеку, лік зуброў навет у спакойныя часы, перад апошняю вайною, зьмяншаўся.

Ў глухіх лясох па ўсёй Беларусі водзіцца лось. Сарны спатыкаюцца найбольш у цэнтральнай і паўднёва - заходняй Беларусі. На поўначы іх ужо няма. Гэтак сама няма там і дзіка, які часта спатыкаецца ў заходняй і паўднёвай Беларусі, ды мяйсцамі навет значна шкодзіць палём. Бабёр (Саstоr tibеr) некалісь быў вельмі моцна пашыраны ў Беларусі; яго імя носіць цэлы рад беларускіх рэк, местаў і г. д. Цяпер баброў спаткаць яшчэ можна, хаця і вельмі рэдка, ў Палесьсі, на паўночных прытоках Прыпяці, над р. Сьвіслачаю каля яе вусьця, ды наагул у глушэйшых закутках Палесься. Хаця пасловіца кажа: "xтo заб'ець бабра, ня будзе мець дабра", аднак баброў не шкадуючы зьніштажаюць дзеля дарагое скуркі. З рэдкіх відаў грызуноў спатыкаецца ў нас часамі чорны стаповы заяц - тумак. У большых ляcox, асабліва у хвойных, спатыкаецца нярэдка і цяпер куна, якая, звычайна, ловіць вавёрак і гэтым жывіцца. На ўзьбярэжжах рзк і вазёр у норах жывець выдра. Ўсе гэтыя зьвяркі з дарагімі скуркамі ў суседніх з Беларусяю краёх або саўсім счэзлі, або спатыкаюцца шмат радзей. Вельмі рэдка у хвойных лясох паўночнае Беларусі спатыкаецца рысь.

У канцы трэба адзначыць, што ў глушэйшых ды большых лясох па ўсёй Беларусі яшчэ нярэдка можна спаткаць гаспадара лясоў- мядзьведзя. Ён у нас цяпер спакойны, шкоды вялікае ня робіць. Гадоў 50 назад, як мядзьведзяў было больш, палажэньне было крыху іншае; тады здараліся напады мядзьведзя на коней і кароў.

Спаміж птушак асабліва характэрны для Беларусі тыя, што жывуць на вазёрах, балотах ды мокрых сенажацях. Там спаткаем мы кнігаўку, якая, як лічыць народ, сваім крыкам просіць дажджу, крыклівага дзергача, што голасна дзярэцца над балотам у летнія ночы, некалькі чаек, кулікаў ды інш. З большых птушак найчасьцей спаткаем на балоце шэрую чаплю. Да балотных птушак