Старонка:Географія Беларусі.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ПРЫРОДА БЕЛАРУСІ

(ФІЗЫЧНАЯ ГЕОГРАФІЯ.)

РАЗЬДЗЕЛ I.

Выгляд паверхні Зямлі.

§ 5. АГУЛЬНЫЯ ЎВАГІ АБ ПРЫРОДЗЕ БЕЛАРУСІ.

Прырода Беларусі ня вызначаецца гэткаю яскравасьцяю фарбаў, зьменнасьцяю вобразаў і ня робіць, можа, на староньняга чалавека гэткіх моцных уражаньняў, як прырода шмат якіх краёў тропічных, горных, ці прыморскіх. З гэтага боку яна мае шмат супольнага з краямі Усходняе Эўропы; лежачы на раўніне, ў досіць халодным ужо клімаце, гэтыя краі, раўнуючы прыкл. да Заходняе ды Паўднёвае Эўропы, адзначаюцца аднавобразнасьцяю свае прыроды, сваіх краявідаў.

Шмат якія вялікія ды грозныя зьявішчы прыроды, як прыкл. трасеньні зямлі, вульканы і інш. у нас саўсім не здараюцца. Не пабачым мы ў сябе і высокіх гораў, бязьмежнага мора, пустыні; хочучы ўгледзіць гэтыя зьявішчы мы павінны будзем ехаць у суседнія з намі краі, а то навет і далей.

Гледзячы на нашую старану з вышыні птушынага лёту, мы ўбачым аграмадную, ў большасьці лясістую раўніну. Захад і поўнач яе вышэйшыя, з моцна няроўнаю, узгоркаватаю паверхняю зямлі; поўдзень-жа Беларусі ўяўляе з сябе балоцістую роўную нізіну. Сярод зялёных пушчаў ды пяшчаных узгоркаў блішчаць люстры нязьлічоных вазёраў. Серабрыстыя йстужкі вялікіх рэкаў прарэзуюць край ува ўсіх кірунках. Ад сярэдзіны Беларусі яны разьбягаюцца ў два бакі, нясучы свае воды ці то ў Чорнае, ці ў Балтыцкае Мора, якія відны далёка за межамі Беларусі, за Украінскай ды Літоўскай і Латыскай зямлёю.

Гэта выглядае наш край здалёку, ды з птушынага лёту. Зблізка выглядае ён іначай. Таго, хто ўгледзіцца ў прыроду Беларусі, ўслухаецца ў яе жыцьцё, каго ахопіць яна сваімі тонамі і настроямі, той зьдзівіцца багацьцю і зьмястоўнасьці яё формаў, глыбіні і значнасьці яе зьявішчаў. Прыроду паўночнае Беларусі, якая дала натхненьне Міцкевічу, ў кожным разе нельга лічыць а настайнаю. Краявіды адзін за аднаго прыгажэйшыя зьмяняюцца тут вельмі хутка, мала што ня з кожным заваротам дарогі, кожным узгоркам і лагчынаю.

Паўнёвая, нізінная Беларусь, больш аднастайная, захапляе таёмнаю шырачынёю сваіх вобразаў, а часта дзікім і некранутым характарам свае прыроды.

Беларусь, як мы ўжо заўважылі, абыймае верхнія часткі вадазборнікаў некалькіх вялікіх рэкаў Эўропы: Дняпра і яго прытокаў, Нёмна, Вяльлі, Дзьвіны, Нарві і ін., але не займае ні аднае ракі ў цэласьці аж да яе вусьцяў, ня