Старонка:Географія Беларусі.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Горадзенскае, Менскае, Магілёўскае, Смаленскае і Чарнігаўскае. Апроч гэтага і некаторыя сумежныя паветы іншых губэрняў наляжалі да Беларусі.

Міравыя умовы, якімі закончылася вайна, што вялася праз 6 гадоў на нашай зямлі, падзялілі Беларусь паміж 5-ма дзяржавамі. Латвія атрымала пагранічныя землі ў паветах Дзьвінск Ілукштанскім, Дрысенскім, Люцынскім і Себежскім, усяго каля 6 тыс. кв. вёр. з 150 тыс. беларускага насяленьня. Паўночна-заходняя частка Беларусі (Віленшчына) адыйшла была да Літвы, але цяпер занята Польшчаю. Тут больш міліёна людзей на 30 тыс. кв. вёр. Усяго-ж пад Польшчаю цяпер фактычна ёсьць больш 100000 кв. вёр. прастору, а значыць цэлая траціна Беларусі. Да таго-ж гэта якраз заходняя частка Беларусі, якая перад вайною была найбольш культурнаю, густа населенаю і сьведамаю нацыянальна. Цяпер-жа жыве тут усяго каля 3.000.000 людзей.

Шэсьць центральных паветаў Беларусі: Менскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Бабруйскі, Мазырскі і Слуцкі твораць у данным часе самастойную рэспубліку, знаходзячуюся ў фэдэрацыі з Расеяю, Савецкую Беларусь. Займае яна прастору каля 50 тыс. кв. вёрст і мае больш як 1½ міліёны насяленьня. Гэта аднак ёсць толькі шостая частка ўсяе Беларусі. Уся ж Усходняя Беларусь да гэтага часу злучана безпасярэдна з Расеяю. Па свайму прастору і ліку насяленьня гэтак частка большая, ды, здаецца, мала што меншага ад усіх іншых частак Беларусі, ўзятах разам, (гл. карту 2).

Такі палітычны падзел Беларусі не апіраецца ні на якія геаграфічныя асновы. Межы новых дзяржаваў праведзены па жывому целу Беларусі, дзелячы краіны, якія найцясьцей зьвязаны між сабою і прыроднымі і экономічнымі і культурна-гістарычнымі варункамі, ня кажучы ўжо аб тым, што ўсе яны наймацней звязаны з боку этнографічнага, бо ўва ўсіх пяцёх кавалках, на на якія парэзана Беларуская Зямля, жывець адзін і той самы Беларускі Народ.

Дзеля такое штучнасьці сучаснага палітычнага падзелу Беларусі мы ня будзем браць яго пад увагу ў дальнейшым выкладзе. Але трэба сказаць, што і даўнейшыя адміністрацыйныя дзяленьні Беларусі, гэтыя расейскія губэрні ды навет паветы, таксама былі досыць штучнымі творамі. Суцэльныя з усіх паглядаў краіны. Яны рэзалі на часткі, а злучалі разам саўсім непадобныя да сябе мясцовасці. Дзеля таго, аднак, што дагэтуль усе навуковыя данныя аб Беларусі адносіліся да даўнейшых расейскіх адміні страцыйных адзінак (паветаў), мы, апісуючы: Беларусь, тымчасам змушаны будзем таксама апірацца на гэтых адзінках. Мы будзем найчасцей апісаваць асобныя паветы, зграмаджуючы іх у буйнейшыя адзінкі на аснове іхняе прыроды ды іншых адзнакаў.