Старонка:Географія Беларусі.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мае доступу да мора. Гэта, бязумоўна, мела свае палітычнае значэньне ў гісторыі Беларусі. Але ня трэба забывацца, што такое палажэньне Беларусі на скрыжаваных між сабою вададзелах Эўропы, павінна было вёльмі моцна адбіцца і на прыродзе Беларусі, надаючы ей шмат характэрных рысаў ды рэзка адзначаючы яе ад прыроды якраз найбольш блізкіх і суседніх краёў, як прыкл. Латвіі і Ўкраіны.

У далейшым мы ня раз пераканаемся, што прырода Беларусі на ўсім яе вялізарным прасторы мае шмат супольных характэрных адзнакаў, якія адрожнююць яе ад прыроды суседніх краёў. Гэта адносіцца і да беларускіх рэкаў, і ўзгоркаў, і да беларускага краявіду, і нашага ў меру мягкога клімату, і ўрэшце жывое прыроды.

Разгляд прыроды Беларусі мы пачнем з апісаньня будовы й выгляду паверхні зямлі ў Беларусі, ад якіх моцна залежаць усе іншыя бакі жыцьця нашае прыроды.

§ 6 ВАЖНЕЙШЫЯ ТЫПЫ БЕЛАРУСКІХ КРАЯВІДАЎ.

Пераяжджаючы праз Беларусь уздоўж і ўпоперак яе, мы будзем бачыць шмат краявідаў - і падобных да сябе, і вельмі розных між сабою. Разгледзім больш характэрныя з іх.

На паўдня ад мяжы Беларусі, ўжо ў Украіне, ляжаць стэпы. Тамака, як выйсьці ў поле, перад вачамі адкрываюцца вялізарныя роўыя і бязьлесныя прасторы; бывае, што нідзе і дрэўца не пабачыш, ані ўзгорачка, да якіх мы гэтак прызвычаіліся ў Беларусі. Роўнае, як стол, поле йдзе ў даль, аж пакуль ня зьліваецца з небам, аж да самага гарызонту. І толькі дзе-ня-дзе трапляюцца глыбокія, з вельмі стромкімі, проста навет стацьцявымі берагамі, - равы - яры, якіх папракопавала вада, што зьбіралася з гэнага вялізарнага поля - стэпу.

Равы гэтыя бягуць да рэчкі, якая плыве па шырокай даліне, адгранічанай з абоіх бакоў высокімі ды стромкімі сьценамі-берагамі, на версе якіх сьцелецца роўнае стаповае поле. Глянуўшы зьнізу, ад рэчкі на тыя сьцены-берагі, здаецца, што гэта такія самыя горы, як і ў нас бываюць; іхняя вышыня даходзіць іншы раз да сотні і больш сажанёў. Але гэтак выдае толькі зьнізу: узышоўшы на такую "гару" мы пабачым вакола сябе ўсё тое самае стаповае роўнае поле. Між іншым ведаем мы ўсе добра, што ў стапох зямля вельмі ўраджайная; ляжыць там таўсты пласт чарназёму, па аршыну, дый больш таўшчынёю, дык яго і гнаіць ня трэба, і ўсё роўна збожжа родзіць, як ня трэба ляпей.

У Беларусі нідзе мы такіх стэпаў ня знойдзем, бо пачынаюцца яны якраз за нашаю мяжою, за р. Дзясною. На наш бок Дзясны праўдзівых стэпаў ужо няма; ёсьць толькі ў пауднёвай ды асабліва ў паўднёва ўсходняй Беларусі, ў Чарнігаўшчыне гэт. зв. лесастэпы. Там, дзе яны цяпер знаходзяцца, некалісь так сама ляжалі бязьлесныя стэпы. Яле з часам пакрысе сталі зьяўляцца маленькія зарасьнікі ліставых дрэваў; з зарасьнікаў пасьля павырасталі гаі ды лясы, і на мейсцы даўнейшага стэпу запанаваў лес. Вільгаці тут і раней было больш, чымся ў паўднёвым стэпу (бо бліжэй да мора), а як пайшлі лясы, дык яшчэ яе пабольшала. Вада павыкопавала шмат новых яроў і павыпаласкавала з чарназёму шмат яго частак, найбольш пажыўных для расьлінаў. Чарназём зрабіўся значна