Старонка:Галубок Маракоў.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ваецца ад таго „балота“, якое ëн „славіць пачынаў“ і яму ўжо агідна глядзець на тых, якія:

„Па асьлінаму падняўшы горда вушы,
„Гавораць так,
„Што ім абрыдла жыць“.

Усёй сваёй істотай пісьменьнік зразумеў, што яго шлях ня з імі і ён свае прызначэньне знаходзіць зусім у іншай працы:

„І вось цяпер,
„Ў напружнай творчай працы,
„Знаходжу ўсё,
„І радасьць
„І любоў.
„Я знаю шчасьце,
„Верыць і змагацца,
„І йсьці, гарэць,
„Упівацца,
„Барацьбой“.

Ідэолёгія пісьменьніка накіроўваецца у бок пролетарыяту, і ранейшыя яго „лятуценьні“ зараз зьмяняюцца выразна выяўленымі настроямі рэволюцыйнасьці і барацьбы. У вершы „Жыцьцё, як мора акіян“, пісьменьік кажа наступнае:

„Шчасьлівы я, што тут жыву.
„Й за гэты край вясной вялікай
„Быць можа зьнімуць галаву,
„Праколяць цела вострай пікай.
„Дзе песьні
„Новых дзён гудуць,
„І сьцяг праменіцца Саветаў,
„Другія творцы павядуць,
„Наш край да Ленінскае мэты“.

Праз увесь зборнік праходзіць адна характэрная адзнака; гэта тое, што пісьменьнік рашуча парывае з сваімі ранейшымі настроямі, тугі і бездарожжа.

„І сёньня я другі…
„Я новы…
„Пачуў з палаючых раўнін,
„І вуліц гул, і шум дубровы,
„І песьні новыя турбін.
„І зразумеў я ў шуме ветраў,
„Прастор зямлі і ўсіх марэй,
„Дзе будзе горад сад сусьветны,
„Адна краіна СCCP“.

Добра зразумеў пісьменьнік і тое, што наша сучаснасьць патрабуе новых песен і мы бачым, як у яго мотывы жальбы і імпрэсіі зьмяняюцца мотывамі бадзёрымі і рэволюцыйнымі. Свой ранейшы прынцып „сьпяваць і ня ныць“, які яшчэ ў зборніку „На залатым пакосе“ не знайшоў сабе цалкам прымяненьня, у зборніку „Вяршыні жаданьняў“ зьяўляецца кіруючым прынцыпам, прынцыпам, організуючым усю яго творчасьць

„Дзе ўзрастаюць людзі, сонца,
„Патрэбны песьні новых дзён,
„Каб па абуджанай старонцы,
„Прайшоў надзей і дум цыклён“.

Упэўнівае нас у тым, што пісьменьнік рашуча павярнуў у адносінах сваёй тэматыкі, нават беглы прагляд зьместу яго трох зборнічкаў.

Займеньні „Я“, „Яна“ скланяюцца аўтарам на розныя лады, гэтым самым пісьменьнік творчасьць сваю будаваў па прынцыпу індывідуалістычнаму, замыкаўся ў сваім „Я“ і адмяжоўваўся ад грамадзкасьці.

Прынамсі такія разважаньні ўзьнікалі ў нас пасьля выхаду у сьвет першага зборніка Валерыя Маракова „Пялёсткі“ (выданьне Маладняка — Менск 1926 г.). Другі яго зборнік на „Залатым пакосе“ (выданьне Маладняка Менск, 1927 г.) ужо гаворыць аб некаторым пераломе, які наступіў у пісьменьніка і вось, нарэшце, у трэцім зборніку „Вяршыні жаданьняў“ (выданьне БДВ, Менск, 1930 г.) поэта падыходзіць да абмалёўкі тэм сугучных нашаму жыцьцю.

Асабовае яшчэ трымае пісьменьніка ў сваей уладзе, але тэмы, якія аўтар бярэ з асабовага жыцьця, напрыклад: „Таварыш Нюрын“ атрымоўваюць тут ужо іншае вырашэньне і мы ўжо ня сустрэнем тут такіх радкоў, якія ў зборніку „Пялёсткі“ вызначалі ўсю настраëвасьць поэты:

„Прайшло ў жыцьці ўсё залатое,
„Прайшло і зьнікла ў трысьцё.
............
............
„І так усë, усё праляцела
„Чым я тут жыў, і чым гарэў
............
............
„Ці забыцца на сінім кургане,
„Ці каменьне зубамі ламаць“.