Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

абавязкі міністра юстыцыі ў дзяржаве, на воеводствах і паветах былі віцэ-інстыгатары. Трыбунал Вялікага Княства Беларуска-Літоўскага меў свайго асобнага інстыгатара, дзеля таго, што ў важных справах перад трыбуналам выступалі або віцэ-інстыгатары, або сам вялікі інстыгатар, то ўрад пры трыбунале зыйшоў да камісарства над трыбунальскай паліцыяй, падтрымліваўшай парадак на сэсыях трыбунальскіх і ў горадзе, дзе заседаў трыбунал.

ІНФАМІЯ, або Бязчэсьце

Кожды меў права да чэсьці, але хто дапусьціўся паступку нячэснага, траціў чэсьць і званы быў бязчэсны, ці, як даўней у нас казалі, інфамісам. Інфамія пацягала за сабой агранічэньне ў грамадзянскіх правох і навет выгнаньне з краю. Да спраў пацягаючых за сабой інфамію належалі: невыпаўненьне судовых пастаноў, перахоў злодзеяў, крадзежа, абмова па раз 4-ты, зафіксаваныя судом і т.п. А так жа, калі шляхціч, пасяліўшыся ў горадзе, займаўся таргоўлей ці шынкарствам. Паводле тагачасных паняцій, кожды шляхціч з права і абавязку належаў да рыцарскага брацтва, на гатовасьці каторага да абароны краю і ўменьня вайсковага рэмесла дзяржава апірала свой быт і сваю бязпечнасьць. Шляхта заступала ў армію. Дзеля гэтага перамена шляхцічам вайсковага рэмесла на таргоўлю разгледалася як дэзэртырства з вайсковых радоў.

ІСТБА

Істба — комната — пакой. Першапачатковыя хаты славянскіх народаў будаваліся з бярвеньня зьбітага гваздамі па вуглох. З чатырох сьцен атрымлівалося чатыравуглавое памешчэньне, каторае называлі «ізбоінай», «ізбой», памешчэньня бывалі халодныя і цёплыя; цёплыя атапліваліся; ад