Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Берасьцейскую, Горадзенскую, Пінскую і Слуцкую. Гарады Вімень і Полацак станавілі асобныя адміністратыўныя адзінкі. Жыды карысталіся поўнай рэлігійнай нацыанальнай аўтаноміяй, упраўляліся зьездамі кагалаў.

ІНСТРУКЦЫІ СОЙМІКОВЫЯ

Найнавейшы нашых часоў лёзунг: «уся ўласьць на мейсцох» — быў поўнасьцю здзейсьнены ў старай Беларусі. Беларускія ваеводзтвы і землі карысталіся шырокай правапастаноўляючай аўтаноміяй. Кажды воеводскі, а нават паветовы соймік мог устанаўляць для сябе права. У справах агульна-дзержаўных мог пастанаўляць толькі агульна-дзяржаўны сойм. Пастановы правінцыальных соймікоў называліся інструкцыямі. Інструкцыі, выдаваныя соймікамі, бывалі вельмі карыстны дзеля дапасаваньня агульна-дзержаўных законаў да мейсцовых варункаў. У сягоняшнія часы інструкцыі становяць вельмі цэнны матэрыял да гісторыі ўнутраннага жыцьця Беларусі. Некаторыя інструкцыі ўпісываліся ў гродзкіе кнігі, іншыя даваліся паслом на сойм. У часы, калі газэт ня было, інструкцыі былі адбіцьцем грамадзянскага настраеньня, і з гэтай стараны былі вельмі цэнны для цэнтральных дзяржаўных устаноў.

ІНСТЫГАТАР

Урад інстыгатара аналогічны з урадам сучаснага прокурора. Інстыгатар быў публічным абвініцелям, вартаўніком выпаўненьня правоў. Урад інстыгатарскі датуецца ад 1581 году. Інстыгатар называў пры абліцы суда дастойнікаў за невыпаўненьня імі дзяржаўнага права або за ўчынены ўшчэрб дзяржаўнаму скарбу. Выступаў з абвінавачэньнямі ў дзяржаўнай здрадзе і абразе маестату. Пэнсыя і[н]стыгатара была вельмі значнай: у пачатку ХVIII сталецьця выносіла 400 залатых у год. Вялікі Інстыгатар, або дзяржаўны, выпаўняў