Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

князёў. На вечах прыймалі ўчасьце ўсе вольныя людзі: і багатыя, і бедныя, і тарговыя людзі, і дружыньнікі, і смэрды-сяляне. І зноў жа па старому абычаю вымагалася, каб вечавыя пастановы прыймаліся аднагалосна ўсімі прысутнымі на сабраньні; спосабу пастанаўляць па большасьці галасоў, як гэта прынята ў нашы часы, даўней не зналі. Але праўдзівай аднагалоснасьці і ў тыя часы трудна было дасьцігнуць; па істоце справа зводзілася да таго, што калі на вечэ за вядомае пытаньне выказвалася многа асоб, то меншасьць не важылася паднімаць свайго голасу супроць і далучалася да іх. Часам супраціўная партыя не хацела пайсьці на ўступкі і ўтварала асобнае веча, то паміж партыямі магло дайсьці да закалоту. Нават і аднагалосна прынятая пастанова не магла лічыцца непахібнай; пераменчывая ў сваіх настраеньнях народная маса лёгка магла адмовіцца і сабраць новае веча для перамены таго ж пытаньня. Хоць на вечэ прыймалі ўдзел усе вольныя людзі, але галоўны канты[н]гент веча складаўся з бацькоў сямей, бацькі, якія пастанаўлялі і за сваіх дзяцей. Вечэ лічыла сябе ў праве разьбіраць усе пытаньня зьнешняй і ўнутранай палітыкі княжства. Яно выбірала і выганяла князёў, рабіла з імі ўмовы. Асабліва яго цікавілі зьнешнія пытаньня-апавяшчэньня вайны і заключэньне міру. Часам з ведама веча назначаліся пасаднік або намесьнік, тысяцкія ці ўстаноўленьне грашовага падатку з жыхарства, яно вымагала часам ад князя замены цівуноў ці другіх урадовых асоб, калі ад іхняй самаволі цярпела жыхарства. Але вечэ не заўсёды прыймала ўдзел у дзержаўных справах: часам аб ім доўгі час не было чуваць. Калі веча было здаволена князям, яго чыннасьцю, яно не мяшалося ў яго дзержаўную працу, хіба толькі сам князь у цяжкія хвіліны, не спадзяючыся на свае сілы, зьвертаўся за дапамогай да веча. Калі ж князь ле[г]каважыў справамі зямлі, прыгнятаў жыхароў, вечэ, якога дагэтуль бытцым і не было відаць, уступало ў свае права, уладна заяўляло свае вымаганьня і нават у іншых здарэньнях паказывало яму шлях, г.зн. выганяло яго. Гэткім чынам вечэ як бытцым кантралевало князя.

Слова вечэ стараславянскага паходжаньня, выводзіцца