Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад слова «века», «вячыць», што значэ вяршыць, давершаць, даканчаць. У жыцьцеапісаньні св[ятога] Оттона чытаемо: у Паморцаў у Штэціне (1124 г.), з ліку чатырох паганскіх храмаў у трох былі паўстраіваны наўкол седзішчы і сталы, дзе славяне адбывалі свае нарады, трываючыя ад раніцы да паўначы, на каторых ухвалялі войны, выбіралі воеводаў, устанаўлялі падаткі і адбывалі суды. Нашы вечы ад заходня-славянскіх рожніліся тым, што там мейсцовыя князі, будучы аднэй крыві з народам, хоць часта паміж сабой ваююць, але астаюцца вернымі нацыональным абычаям, каторыя пры іх маглі развівацца і ўзмацовывацца. Паморское вечэ — гэта ўжо правільна дзействуючая дзержаўная ўстанова з заўседным мейсцам свайго побуту. Гэткія вечы істнавалі, трэба думаць, і ў нас да заваяваньня варагамі. Пад чужой уладай ня маглі ўжо правільна дзействаваць і разьвівацца нацыональныя ўстановы, асабліва дзержаўныя. Запанаваўшая ў нас у VIII і IХ сталецьцях чужаземная абсалютыстычная, хцівая зыску і няволі, варажская ўлада спыніла нормальнае разьвіцьцё нашых дзяржаўных устаноў: народ абезпраўлены павінен быў траціць сілы на частыя паўстаньня, скіданьне чужацкіх князёў і на барадзьбу з імі за правы і свабоды».

ВЕЧЭ ПОЛАЦКАЕ

Уласьць веча ў Полацку, як выраз волі ўсяго народу, была безперэрыўнай уласьцю і пры князю і без князя да тых часоў, пакуль Полацак не пачаў спраўляцца М[а]йборскім правам (1498 г.). Полацкае вечэ складалося з усіх грамадзян Полацка, большых і меншых, быўшых сябрамі тэй або іншэй грамады, гэта значыць самаістых грамадзян, маючых свой дом. Каб вечэ было правамоцным, вымагалося, каб яно было склікана на ўстаноўленым абычаем мейсцы, каб на ім былі прысутны ўсе станы грамадзянства: баяры, купцы і паспольства. У ўстаўнай грамаце, дадзенай Полацку ў 1456 гаду, сказана: «а сымалісь (г.зн. зьбіраліся) бы ўсе пасполу на том месьце, гдзе перад тым сыймавалісь іздаўна; а без