Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зам аб мейсцы і часе сабраньня, а той зноў пасылаў, не аткладаючы далей, і гэтак пернач, акружыўшы ўсіх як відавочны знак загаду і сымвол кары на непаслушных, вертаўся да паручніка.

ВЕЧЭ

Ва ўсіх княжствах, на якія ў даўныя часы распадалася беларуская зямля, народ прыймаў вялікае ўчасьце ў дзержаўных справах, высказываючы свае пажаданьня, калі таго вымагалі варункі. Жыхары, калі ўважалі за патрэбнае, зьбіраліся на агульныя сабраньня, званыя вечамі, і абмярковывалі цікавячыя іх справы. Вечэ зьбіралося ня толькі ў галоўным месьце ці горадзе свайго княжства, дзе жыў сам князь са сваей дружынай, але і ў меншых местох, званых прыгарадамі. Вечэ меў права склікаць сам князь, кождая ўрадовая асоба і нават кожды свабодны грамадзянін, абы толькі народ атклікнуўся на яго зазыў. Вечэ зьбіралося не ва ўстаноўленыя дні, а калі прыдзецца; не было так жа і заўседнага мейсца дзе бы яно, канечна, мела зьбірацца. Часьцей за ўсё вечавыя сабраньня адбываліся на абшырных местовых пляцах каля саборнага храму. Напрыклад, у Полацку каля Св[ятой] Сафіі. Жыхары меншых мест мелі права быць на вечах галоўных мест і — наадварот. У прыгарадах абмярковывалі важныя справы і патрэбы, цікавячыя толькі жыхароў даннай мяйсцовасьці; на сталічных вечах абмярковываліся пытаньня агульнадзержаўныя, датыкаючыя ўсяго княжства. Паводле істнаваўшага звычаю, стаўшым нормай, меншыя, прыслухаючыя месты павінны былі прыслухаць пастановам галоўнага места. Але не заўсёды выпаўняўся добры стары звычай: часам прыслухаючыя месты адмаўляліся прыслухаць пастановам галоўнага места і паступалі па-свойму. Гэткія здарэньня бывалі рэдка; выступіць супроць галоўнага места магло толькі такое места, якое чула ў сваіх руках сілу. Гэткае здарэньне было спачатку з Вітэбскам, а пазьней з Менскам, выдзеліўшыміся ў асобныя княжствы ад Полацкіх вялікіх