воеводы і князі, вышэйшыя дзяржаўныя дастойнікі, так званыя «земскія ўрады» і прыдворныя ўрадоўцы — «дворныя ўрады». Лік асоб Рады гаспадарскай стаўся цяпер так вялікі, што з яе выдзелілася асобная так званая вышэйшая, або тайная, Рада з вышэйшых духоўных і сьвецкіх асоб. З імі гаспадар і абмярковываў важнейшыя дзяржаўныя справы. Бягучыя абыдзенныя справы разгледаліся ў Радзе звыклай. У гэты час рада набывае вялікага дзяржаўнага значэньня. Выбраны на Вялікакняжы Пасад Александр, ідзя на сустрэчу пажаданьням выбраўшых яго дастойнікаў, выдаў прывілей, дзе даваў абецаньне без згоды паноў Рады ня мець дыпламатычных зносін; не раздаваць зямель і ўрадоў і не адбіраць іх; зьбіраньне і выдаткаваньне дзяржаўных даходаў павінна адбывацца пад кантролям Рады. Па земскаму прывілею 1506 гаду, гаспадар абавязываўся за сябе, сваіх патомкаў не выдаваць ніякіх законаў без згоды паноў Рады. Памылкова некаторыя гісторыкі ў гэтых прывілеях дабачаюць пачаўшаеся абмежаваньне правоў гаспадарскіх: уся справа ў тым, што ў гэтым часе сталіся замацаваны на пісьме тыя адносіны, якія ад веку істнавалі як абычай. Згаданыя вышэй прывілеі каждым новым гаспадарам пацьверджаліся. У нябытнасьць гаспадара ў краі Рада яго заступала і ад яго імені дзействавала, заседаючы ў Вільні. Дзеля разгляду судовых спраў паны Рады ўстраівалі два зьезды ў год, дзе і разглядалі ўсе бягучыя справы. Рада гаспадарская складалася з беларускай і літоўскай арыстакрацыі, асоб не знатнага паходжэньня, выслужыўшыхся і дзеля гэтага набыўшых права заседаць у Радзе было ня многа. Хочучы зрабіць веру каталіцкую пануючай, урад рабіў спробы пазбавіць праваслаўных палітычных правоў. Гарадэльскі прывілей 1413 году забараняў праваслаўным быць у Радзе. Але трэба заўважыць, што гэты пастановы поўнасьцю ніколі не выконываліся. Пасьля Люблінскай уніі беларуска-літоўская Рада зьлілася з польскай каронай, іначэ сэнатам, хоць час ад часу літоўская Рада прадаўжала зьбірацца, асобна ад польскай.
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/115
Выгляд