Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РУКОМЕСЛЫ Ў СТАРОЙ БЕЛАРУСI

Нашым прашчурам было ведома даволі многа рукомеслаў, патрэбных у штодзённым жыцьці: для будоўлі дамоў, вытвору адзежы і дамовых статкоў. Асабліва пашырэным было цесьлярскае рукомесло, бо лесу было багата і будынкі будавалі з дрэва. У драўляным будаўніцтве нашы прадзеды дайшлі вялікай дасканальнасьці, вытварылі свой асобны, вельмі прыгожы стыль. Мастакоў будаўнічых у нас называлі дойлідамі. Аб старой беларускай дрэўлянай архітэктуры даюць паняцьця датрываўшыя да нашых часоў будынкі, напрыклад, у Слуцку, а такжа ў Вітэбску, Могілеві і па іншых мейсцах краю. Мураваных будынкаў было мала (гэта былі галоўным чынам сьвятыні), хоць мулярскае рукомесло асабліва цанілося. Аб архытэктуры тых часоў даюць нам выабражэньне Спаская цэрква ў Полацку, Каложская цэрква ў Горадні, Пятніцкая і Прачысьценская цэркві ў Вільні (апошняя перабудавана ў 1860-ых гадох). Зрэшта, мураўнічай тэхнікай валодалі слаба. Стара-беларускія храмы прыаздабляліся ў сярэдзіне малятурай, так званымі фрэскамі, якія захаваліся да нашых часоў. Зрэшта, іх аткрываюць часьцей за ўсё пад тоўстым слоем прыкрываўшага іх тынку. Фрэскі пісаліся фарбамі па сырым тынку, прост на сьцяне. У Полацкім Софійскім саборы пры аднаўленьні яго ў 1913* гаду аткрылі фрэскі ХII сталецьця. Фрэскі малявалі мастакі-маляры, хутчэй за ўсё, мейсцовыя жыхары, але ў стылю візантыйскім. Размалёвывалі сьцены ня толькі мураваных сьвятынь, але і дрэўляных, да тыпу апошніх належыць дрэўляная цэрква Маркава манастыра каля Вітэбска. Цікавая сьценная малятура захавалася ў цэркві Супрасьльскага манастыра ў Гродзенскай губэрні, а такжа ў Мсьціслаўскім касьцёлі Магілеўскай губэрні. Пробкі залатарнага беларускага мастацтва (ХII сталецьця) таксама захаваліся: у Полацку пры цэркві сьв. Спаса пераховываецца залаты крыж, зробленый палачанінам Лаўрынам Богжам для сьв. Ефрасініі княжны Полацкай. Работа нашага Богжы нічым не ўступае найлепшым экзэмплярам тагочаснага мастацт-