Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нічога, дзеля таго, што яе ўсюды было многа: цанілася праца, уложаная ў зямлю. З мэталаў дабывалі балотнае жалеза, але ў малой меры, — золата, серабро і дарагія каменьня дабывалі дарогай таргоўлі.

РАДА ГАСПАДАРСКАЯ

У княжыя часы беларускія Вялікія і ўдзельныя князі ўсе свае планы і прэдпрыемствы абмярковывалі [з] сваімі старшымі дружыннікамі. Князь радзіўся з дружыннікамі і аб вайсковых справах і аб земскім ладзе, г[эта] зн[ачыць] аб кіраваньні краем. Былі здарэньня, калі баяры (слова паходзіць ад стараславянскага «болій» — большы, старшы, дзеля гэтага сперша пісалі не баяры, а баляры), умешываліся і ў сямейныя княжыя справы. Акром баяроў, у княжай радзе за звычай прыймалі ўчасьце і падручныя князі. Установа княжай рады збегам часу ня толькі не замірала, але, наадварот, разрасталася і крэпла. Пасьля злучэньня Беларусі з Літвой княжая, або гаспадарская, Рада значна была пашырана: у яе ўходзілі ня толькі ўдзельныя князі і бліжэйшыя, старшыя баяры, але такжа і вышэйшыя ўрадоўцы, воеводы, гараднічыя і каталіцкія біскупы. Склад рады рэдка калі бываў поўны, г[эта] зн[ачыць] не заўсёды заседалі ўсе пералічэныя вышэй катэгорыі дзяржаўнай старшыны; толькі пры абмяркаваньню найболей важных пытаньнеў Рада збіралася поўнасьцю. Большай часьцю Раду складалі тыя з названых вышэй асоб, якія ў даны момэнт знаходзілісь пры князю. Князь мог запрасіць на Раду адных толькі ўдзельных князей або вышэйшых дастойнікаў. У гэтым была яго гаспадарская воля. Рада прыймала ўчасьце ў абмеркаваньні ўсіх дзяржаўных спраў, падлегаючых веданьню гаспадара. Але пастановы Рады мелі моц толькі пасьля зацьверджэньня іх гаспадаром; яна працуе толькі ў лучнасьці з ім: разам выдае законы, раздае маетнасьці і ўрады, сядзіць і вядзе зносіны з другімі гаспадарствамі. Да канца ХV сталецьця ўжо даканчальна ўстанавіўся круг асоб, становячых Раду гаспадарскую. Гэта былі каталіцкія біскупы, абластныя валадары-