Старонка:Вінаваты (1930).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дапамагчы яму не магу. Тры ці пяць рублёў, якія я дасылаю часам яму, глупства, іх і на хлеб не хапае...

— Ты бацьку дасылаеш грошы?

— Часам дасылаю.

— А як-жа сам?

— Сам? Братка ты мой, я, здаецца, і яшчэ з меншай стыпэндыяй пражыў-бы. Хіба я думаў калі, што буду вучыцца, ды яшчэ ў такіх умовах? Не, брат! Нават ня сьніў. Стыпэндыі мне хапае... А як у цябе дома?

Стэфан памаўчаў крыху, нібы ня счуў запытаньня, потым адказаў, незадаволена зморшчыўшыся.

— І ў мяне ня добра. Чорт яго ведае, што там будзе... я ня ведаю...

— А што, хіба бацькі і цяпер яшчэ батрачаць? Ці зямлю атрымалі?

— Ды яно батрачаць, але я так... ня цікаўлюся асабліва. — Стэфан дастаў з скрынкі стала кніжку і пачаў гартаць яе.

— Пакажы, — зьвярнуўся ён да Алеся, — што мы па расьлінаводзтву павінны чытаць да заданьня, я неяк празяваў на лекцыі.

Алесь паказаў патрэбныя для прачытаньня старонкі кніжкі і адышоў зноў да ложка. Лёг.

«Зноў гэтая скрытнасьць, ня люблю я яго за гэта, адчуваю вось, што ня люблю, нібы ён нешта вельмі сур’ёзнае хавае ад усіх...»

Але хваляваньню Стэфана пры гаворцы пра дом і яго словам ён не надаў ніякага значэньня.