Старонка:Вінаваты (1930).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

целася пагутарыць з Стэфанам. Устаў з ложка, падышоў і крануў Стэфана рукою за плячо. Стэфан уздрыгануў і адразу закрыў далоньню левай рукі ліст, а потым згарнуў яго і сунуў у кішэню.

— Чаго ты хаваеш ліст? Куды пішаш?.

— Я... гэта ліст... дадому.

— Вось дзіўны. Ты не саромся. Мо’ дзяўчыне, каханцы сваёй? Дык я падглядаць ня буду. Гэта натуральная справа ў твае гады, пішы, ды каб прыгажэй было, — поэзіі дадай...

— Не, я дадому...

— Дык чаго ты саромяешся? Хаця й я ня люблю, калі хто за плячыма стаіць, як я ліст пішу... І мне варта-б напісаць дадому. Дрэнна ў мяне дома, бацька зусім хворы, дый жыве як жабрак... Эх, каб хутчэй скончыць, Стэфан, вучобу! Паехаў-бы ў свой раён, нікуды акрамя свайго раёну і там-бы рабіў. Стварылі-б у сябе ў вёсцы комуну, абавязкова. У нас комсамольцы, каб ты ведаў, якія хлопцы, з імі ўсё можна змагці. А ў комуне пакажам, як працаваць, як жыць. Сяляне больш усяго баяцца комуны таму, што ня ведаюць, ці паладзяць, калі сойдуцца ў кучу, ці ня прыдзецца аднаму на другога працаваць. А мы пакажам, як жыць, як жыць комунай, з нашымі хлопцамі. Можна гэта. І ты як скончыш, дык прыяжджай да нас, разам будзем, а? Гэта-ж, каб усіх нашых студэнтаў ды ў вёску, ды каб кожны хоць маленькую комуну організаваў-бы, во была-б справа!.. Тады-б згінула жабрацтва. А то я вось шкадую бацьку, а