Старонка:Вінаваты (1930).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ён ад душы гаворыць, па вачох гэта відаць, — гаварылі сяляне.

Так няпрыкметна ў працы і вучобе прайшлі два гады.

Цяпер Алесь абраны старшынёй профкому. Студэнцкі колектыў любіць яго за прастату, за шчырасьць пачуцьцяў, за таварыскасьць, за ўменьне разумець чалавека. За гэтыя два гады ніводзін з студэнтаў ня чуў, каб Алесь хваліўся сваёй працай, актыўнасьцю, хаця ўсе бачылі гэту ягоную працу. Ён вельмі горача і жорстка часта выказваўся на сходах па адрасу таго ці іншага сябра, але выказваўся правільна, разумеючы таго, аб кім гаварыў і гэта было прычынай таму, што на Алеся не злавалі, а, наадварот, любілі яго.

Другі год ужо жыве Алесь у адным пакоі з студэнтам батраком Стэфанам. Дзіўны крыху гэны Стэфан. Ён не комсамолец і Алесь увесь час імкнецца пасябраваць з ім, каб уцягнуць яго ў комсамол. Стэфан першыя часы нібы ішоў на сяброўства з Алесям, хадзіў з ім, раіўся ў тым, у сім, але быў вельмі скрытным і гэная яго скрытнасьць паўставала заўжды паміж ім і Алесем, калі Алесь хацеў па сяброўству гутарыць з ім.

І гэтага Алесь ніяк ня мог зразумець.

Алесь павярнуў голаў і пазірае на Стэфана, хоча разгадаць яго. Стэфан схіліўся над лістом, нешта думае час-ад-часу паглядае ў акно;

«Пэўна скрытнасьць у ім жыцьцём выпрацавана. Быў забітым, пэўна, загнаным, прывык ва ўсім хавацца ад людзей, дык і цяпер мусіць ад гэнае прывычкі пазбавіцца ня можа»... — думаў Алесь. Яму заха-