Старонка:Вінаваты (1930).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

старшыня сельсавету, аднавясковец Ключынскага, ён спачатку хацеў выправіць восемнаццаць на дваццаць сем. Выказаў гэную думку жонцы.

— Што табе шкода, што чалавек разумны і стаіў зямлю. Хочаш, каб усе так рабілі, як ты, дурніца... Паправіш, а як калі што, ды бальшавікоў ня будзе?.. Тады ён табе паправіць! — сказала жонка. Хіба толькі ён стаіў?

— Другія то меняй... Але, чорт яго бяры! Майго ён ня ўкраў, няхай воласьць сочыць...

— І я-ж кажу, якая табе справа, каб за ўсіх разумнейшым быць. Ключынскі добра жыве — дай бог і ўсім так, няхай жыве на здароўе.

Так восемнаццаць і засталося ў сьпісу. Пасьля гэтага Ключынскі яшчэ актыўней паводзіў сябе. На ўсіх сходах ён звычайна падтрымліваў прадстаўніка волвыканкому пасвойму. Калі адзін раз на сходзе сяляне пачалі гаварыць, што многа лесу высякаецца, Ключынскі выступіў і сказаў:

— Так, грамадзяне, нельга. Мала што лесу шкода? Хіба толькі нам лес патрэбен? А хіба Донбасу круглячкі не патрэбны? За вайну шахты ўсе разбурыліся, ладзіць іх трэба і лясок трэба, і круглячкі трэба, вось улада і вязе наш лес у шахты...

Другі раз, калі гаварылі аб дапамозе галадаючым Паваложжа, ён устаў, паставіў на стол рэшата насыпанае зараней жытам і горача загаварыў:

— Грамадзяне! Трэба разумець, што ўлада наша савецкая як жабрачка, ёй трэба дапамагаць. Улада, праўда, бярэ ад нас падатак, але падаткам трэба і