Старонка:Вінаваты (1930).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

другіх пакарміць, хіба мала людзей, якія хочуць есьці? Трэба рабочым, каб пад’елі, а хто-ж накорміць рабочых, як ня мы? Трэба, грамадзяне, памагці ўладзе, я вось жыта афярую галадаючым і ўсе павінны патрошку афяраваць. Патрошку, а выйдзе разам многа...

Гаварыў ён гіранічна, але гіронію стойваў у добрых словах і такімі гаворкамі часта вёў за сабою сходы. Прадстаўнікі выканкому, якія звычайна змучваліся на сходах у спрэчках з сялянамі, былі рады, што сход слухае Ключынскага, які падтрымлівае іх, як прадстаўнікоў улады. Калі-ж адзін раз, неяк пасьля сходу, старшыня выканкому выказаў падатковаму агенту сумненьне ў шчырасьці Ключынскага і абазваў яго хітрым прайдзісьветам, той пакрыўдзіўся.

— Ты ня праў. Ён шчыра выступае. Правільна, што ён і за сябе клапоціцца, мо’ нават больш усяго за сябе, але ён нам вельмі многа памагае. А нам заўжды лягчэй правесьці свае мерапрыемствы, калі мы маем у вёсцы такога актывістага. Свайго селяніна ў вёсцы лягчэй, брат, слухаюцца.

Пасьля гэтага пра Ключынскага такой гутаркі ўжо ня было.