Старонка:Вінаваты (1930).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Сьмеласьць малая. Я вось часта пра старыя часы думаю. Вось тады сьмеласьць была, калі рэволюцыянэры адзінкамі супроць ураду, паліцыі, казакоў ішлі і не баяліся... Ты скажы, ты хацеў-бы раней радзіцца, а?

— Як гэта?

— Ну вось, каб хоць год на дзесяць раней, але каб і тады такім быць, як цяпер, як комсамолец... Каб як цяпер разумець усё і быць рэволюцыянэрам...

— І я хацеў-бы... і хацеў-бы пабыць у турме, як рэволюцыянэры, тады напэўна ўсё ведаў-бы...

— Спрабаваў-бы катаргу, турму, катаваньні... — выказваў услух думку Алесь. — Я хацеў-бы іменна гэтак вырасьці...

— Ты можа хацеў-бы ’шчэ й такім як Ленін быць?

— А чаму не хацець? Ні каб Леніным, а хоць простым рэволюцыянэрам, які ўсё зьведаў на сваім вяку...

— Я жартую...

— ... Каб пражыць так, як яны... Я многа думаў пра гэта, — працягваў Алесь свае думкі.

На ўсходзе слалася па небазводу белаватая паска сьвятла, дрыжэла няпрыкметна і шырылася. Наўкола гойдаліся змрокі ночы і паціху нязьметна адпаўзалі кудысь за гумны, за асіньнік, афарбоўваліся ў попельны колер.

Ключынскі быў добрым сябрам былога валаснога пісара. Пасьля рэволюцыі пісар неяк зьбяднеў і застаўся на працу ў выканкоме справаводам. Ключын-