Старонка:Вінаваты (1930).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вае вочы і прымушае сябе думаць пра другое, пра тое, як ехаў сюды.

... Вагон паціху ўздрыгваў, грымеў коламі. А ад вагону адплываў усё далей і далей і хутка зьнік, у засланай густым туманам і змрокамі далячыні, горад з агнямі. Стала шкода гораду. Зразумеў, што пакінуў яго назаўсёды і ад гэтага прытуліў шчыльна да шыбы вагоннай гарачы твар, напружваў зрэнкі і ўглядаўся туды, дзе зьнік горад. А да акна з другога боку гэтак-жа шчыльна прытулілася цёмная ноч. Яна не адстае ад цягніка. Ціх-та-тах! Ціх-та-тах!—бяжыць наўскочкі цягнік і побач, махаючы поламі чорнай вопраткі, сеючы дзіўныя шолахі, імчыцца ноч. Паўз вокны вагону, насустрач, ляцяць маленькія агеньчыкі, плоймы палахлівых, што патухаюць у халоднай густаце ночы, іскарак ад паравоза. Паравоз губіць у полі клубкі шызага дыму, дым сьцелецца па зямлі. Цягнік дымам за сабой сьлед замятае. Здаецца, што цягнік не па рэйках імчыцца, а ў паветры, сярод воблака і зор... Ціх-та-тах, ціх-та-тах!.. Гур-р-р, гур-р-р!.. Шу-ш-ш-ш, шу-ш-ш-ш!.. У вагоне прахладна. Бяжыць наўскочкі цягнік, а з ім навыперадкі коціцца па-над лясамі, па-над палямі ўстаўшае сонца. Насустрач цягніку ля дарогі мільгаюць непарыўнымі пасачкамі краскі: жоўтыя, сінія, белыя і, пераплятаючыся з густой зялёнай муравай, з дзятлінай і мурагом, ткуць прыгожыя квяцістыя беларускія паясы. Насустрач цягніку выходзяць з-за ўзгоркаў маладыя алешыны, дубы, хвоі, імчацца сьпярша адзінкамі, сыходзяцца густой сьцяной, падыходзяць блізенька да цягніка,