Старонка:Вінаваты (1930).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ні кніжак і прапанаваў уступаць у існуючы ўжо гурток.

Яго заглушыў шум і выкрыкі. Пасьля гаварылі яшчэ Алесь і Сяргей.

Калі пачалі галасаваць прапанову Алеся: хто за тое, каб культурна-асьветніцкі гурток распусьціць і ўсю працу весьці ячэйцы, — у клясе ўзьняўся зноў дружны гоман. Абодва бакі хацелі хоць зараз навербаваць сабе больш галасоў. Пяць чалавек лічылі ўзьнятыя ўгару рукі. Потым лічылі тых, хто супроць. На восем галасоў у ячэйцы аказалася болей. Культурна-асьветніцкі гурток быў распушчаны.

3 клясы па аднаму выходзілі гурткоўцы. Засталіся некаторыя гурткоўцы вучні і старшыня выканкому. Ён злаваў.

— Ня трэба было так рабіць... Ну, распусьцілі, а што далей зробіце, а?..

І стаяў перад моладзьдзю, чакаў адказу. Нехта адказаў яму:

— Спэктакль наладзім.

У клясе зарагаталі.

— Наладзім, наладзім!.. Пабачым, як наладзіш, тады скажаш...

Сход разышоўся. Праз два дні Янка з Цярэшкам перапісвалі кніжкі бібліотэкі культурна-асьветніцкага гуртку, а комсамольцы ў руках пераносілі іх у памяшканьне выканкому да Сяргея і там раскладвалі ў шафе. Сяргей кульгаў, ходзячы па пакоі, разглядаў падоўгу два тоўстыя томы падарожжаў Пржэвальскага ў бліскучай цісьненай вокладцы і хваліў комсамольцаў.