Старонка:Вінаваты (1930).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У другой клясе сходзіліся ўсе, хто за ячэйку. Праз некалькі хвілін яны ўсе ўвайшлі ў клясу, дзе былі гурткоўцы. Усьлед за імі, кульгаючы, зайшоў Сяргей. Алесь спыніўся каля стала.

— Займай, хлопцы, першыя месцы, зараз спэктакль будзе.

Пачалі абіраць старшыню сходу. І ўсе адразу загаманілі, закрычалі прозьвішчы.

— Пылькіна! Пылькіна! — крычалі гурткоўцы.

— Алеся! — адказвалі ім вучні.

— Алеся!

Алесь узьняўся з лаўкі.

— А я прапаную Сяргея, каб як сакратар ком’ячэйкі ні за тых, ні за другіх быў.

Гоман сьціх і Сяргей адчыніў сход. Першае слова ўзяў старшыня выканкому. Ён усяляк даводзіў, што культурна-асьветніцкі гурток робіць каштоўную справу і што ячэйка не падумаўшы хоча разбурыць гэны гурток. Ён дагадваўся, што перамога можа быць на баку ячэйкі. У адказ яму то там, то сям на лаўках узьнікаў шум.

За плячыма старшыні па сцэне хадзіў нэрвуючыся былы афіцэр, кіраўнік гуртку. Унізе ля сцэны, абапёршыся на стол, стаяў настаўнік, кіраўнік сьпеваў, пазіраў кудысьці ў бок і бяз дай прычыны крыва-гіронічна ўсьміхаўся. Выгляд у яго быў такі, нібы ён некага вельмі шкадуе.

Гаварыў яшчэ нехта з гурткоўцаў, што калі возьме ячэйка верх, дык яны не дадуць ячэйцы ні дапамогі,