Старонка:Вінаваты (1930).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

школы. Ня гледзячы на гэта сход аднагалосна пастанавіў патрабаваць ад школьнае рады выключэньня ўсіх трох.

А яшчэ праз некалькі часу здарылася самае важнае. Комсамольцы на адчыненым сходзе абгаварылі пытаньне культурнай працы ячэйкі і тут-жа ўтварылі драматычны гурток і гурток сьпеваў. Тут-жа ўхвалілі патрабаваць ад культурна-асьветніцкага гуртка сумеснага агульнага сходу, каб на ім вырашыць, каму кіраваць гурткамі, ячэйцы ці культасьветніцкаму гуртку.

Пасьля сходу ячэйкі Алесь пайшоў да кіраўніка гуртку і абвясьціў яму пастанову ячэйкі.

— Няхай сход вырашыць чыя сцэна, — наша ці ваша.

Кіраўнік на гэтыя словы сьмяяўся, даводзіў, што нічога з гэтага ня будзе.

— Ячэйка-ж ня зможа кіраваць, ну што вы? Гэта разбурыць усю працу.

— Не разбурыць, наладзім.

— Калі Вы ўжо, Алесь, так настойлівы, я згодзен вось на што: няхай хлопцы з ячэйкі ідуць у гурток і будзем працаваць...

— А хто кіраваць? Вы?.. Не, ня так...

— Ха-ха-ха! Кіруйце вы, я буду ў вас простым гурткоўцам. Згодны?..

— Чаго гутарыць? Будзе сход і вырашым тады.

Алесь пайшоў.

У суботу ў клясу сабраўся ўвесь склад культурна-асьветніцкага гуртку. На сцэне сышліся кіраўнік і група старэйшых гурткоўцаў, аб нечым радзяцца.