Старонка:Вінаваты (1930).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўвага насельніцтва сяла. Пра ячэйку гутарыла моладзь, гутарылі старыя і дзеці.

У школе ўсё жыцьцё пачало кружыцца наўкола ячэйкі. Частка вучняў старэйшых кляс стала на бок ячэйкі, другая чуралася яе. Гэтае самае адбылося і ў сяле сярод моладзі. Большасьць моладзі стала за ячэйку, частка — за культ’асьветніцкі гурток. У сяле сталі друг супроць дружкі дзьве сілы, гэта ўсе разумелі. Праўда, у культасьветніцкім гуртку амаль усе настаўнікі, культурныя сілы, а ў ячэйцы толькі пяць комсамольцаў ды Сяргей з імі, ды яшчэ за ячэйку сялянская моладзь і большасьць вучняў.

У гуртку нібы большыя сілы. Яны спэктаклі наладжваюць, бібліотэку маюць добрую, у іх сьпевам вучаць, а ў ячэйцы пакуль-што толькі заняткі па «Азбуке коммунизма», Бухарына і ў суботнія дні вечарамі сходы з дакладамі Сяргея аб міжнародным становішчы і задачах, ды газэты, якія дасылаліся ў ячэйку з гораду.

Ячэйка ў Янкавага бацькі ў хаце паставіла пад лаўкай скрынку і туды склала свае кніжкі. Сяргей усе кніжкі, якія дасылаліся з гораду валасному контрагэнцтву друку, перанёс у ячэйку. Аддаваў ячэйцы і ўсе газэты, якія ішлі на воласьць.

Праз месяц ячэйка вырасла. Запісаўся ў ячэйку Ічэ, сын каваля, і Зося, вучаніца, дачка селяніна. Зося запісалася ў ячэйку і хадзіла пакуль-што ў культурна-асьветніцкі гурток іграць на спэктаклях.

Паміж гуртком і ячэйкай пачалося змаганьне.

Зьбіраючыся ў дзяка на кватэры, гурткоўцы цэлыя