Старонка:Вінаваты (1930).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скай моладзі... Былі на сходзе такія-то. Запішы... Ось тут пішы: слухалі, а тут — пастанавілі... тут — даклад сакратара ком’ячэйкі аб організацыі комсамолу, а тут — організаваць ячэйку комсамолу і рыхтаваць з сябе змагароў за савецкую ўладу і комуністычную партыю... Абраць старшынёй ячэйкі Алеся, а сакратаром Янку. Пішы... Камандыраваць Алеся ў павятовы камітэт для таго, каб узяць неабходнае кіраўніцтва... Правільнасьць пратаколу падпісалі... ну ўсе хто ёсьць няхай падпішуць... А цяпер, Алесь, зачыняй сход, і прасьпяваем інтэрнацыянал.

Зьбіваючыся на розныя галасы ўсьлед за Сяргеем зацягнулі пяцера маладых хлапцоў словы вядомага ім ужо сьпеву. 3 кожным новым сказам сьпеву галасы мацнелі, уздымаліся вышэй. У суседнім пакоі сьціхлі галасы. Кіраўнік культурна-асьветніцкага гуртку адчыніў дзьверы, зірнуў на хлопцаў і спыніўся,

— Чорт ведае, што такое? Чаго цяпер сьпяваюць?

Але хутка пазнаў сакратара ком’ячэйкі Сяргея, прасунуўся ў дзьверы клясы бліжэй да стала і таксама запеў.

Пра комсамольскую ячэйку ў сяле, валасным цэнтры, ведалі ўсе. Ячэйка ўнесла нешта новае ў навакольнае жыцьцё. І ні то каб якой працай сваёй вялікай, працу за два тыдні не разгарнулі яшчэ добра, але наогул самы факт утварэньня ячэйкі быў вялізарнай зьявай, да якой цяпер была прыкавана ўся