Старонка:Вінаваты (1930).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вечары гутарылі пра ячэйку, кпілі над няпісьменнасьцю і някультурнасьцю комсамольцаў і, тымчасам, чагосьці трывожыліся. Да гэтага часу на іх была накіравана ўся ўвага сяла, а як зьявіліся комсамольцы, увага гэтая падзялілася. Падзел гэты нават захапіў і валасны выканком. Сяргей быў з комсамольцамі, а старшыня выканкому з гурткоўцамі і з імі яшчэ падатковы інспэктар і другія служачыя.

Сяргей з кожным днём адносіўся да гуртка ўсё больш адмоўна.

— Чаго яны круцяць насамі ад ячэйкі? — пытаў ён.

Старшыня выканкому абараняў гурток.

— Ты няправільна падыходзіш да інтэлігенцыі, — казаў ён. — Ячэйка што? — нічога пакуль, а гурток — культурныя інтэлігентныя сілы воласьці. Калі гаварыць так, як ты, дык гэтыя сілы разьбягуцца і з аднэй ячэйкай нічога ня зробіш... Ячэйку вучыць яшчэ трэба.

Сяргей з кожным днём адносіўся да гуртка ўсё

— Тваю гнілую інтэлігенцыю яшчэ больш вучыць трэба.

У апошнія дні гэткія гутаркі паўтараліся ўсё часьцей.

Перад калядамі гурток падрыхтаваў спэктакль. На расклееных па сялу афішах вялізнымі літарамі было, пасьля назвы п’есы, напісана, што спэктакль ставіць культурна-асьветніцкі гурток. Вечарам комсамольцы павыдзіралі ў афішах гэныя месцы, але праз гадзіну іх зноў заклеілі з такім-жа надпісам. Пасьля стар-