Старонка:Вінаваты (1930).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ўрангеля, гаварыў пра змаганьне з белапалякамі. А пад канец сказаў некалькі слоў аб уцекачох з арміі і пра тое, што комсамол павінен выяўляць і дапамагаць уладзе лавіць уцекачоў.

Хлопцы слухалі ўважліва. У кожнага з іх быў ўрачыста-ўзьняты настрой. Ніхто з іх не разумеў яшчэ, што такое комсамол акрамя таго, што савецкай краіне цяжка бараніцца ад ворагаў, і што комсамол павінен выяўляць і дапамагаць лавіць уцекачоў. Але за гэтым кожны адчуваў нешта яшчэ большае, яшчэ больш важнае...

Янка трымаў у руцэ аловак; паклаў руку на паперу, але нічога ня пісаў. Алесь штурхануў яго ў локаць.

— Ты пішы, пратакол пішы...

— Я ня ведаю як...

— Мала што, пішы...

Янка на паперы выявіў слова пратакол і зноў спыніўся.

Сяргей скончыў даклад, памаўчаў хвіліну, потым узьняўся і дадаў да сказанага раней:

— Вось брат, што, я яшчэ забыўся сказаць, што комсамол і спэктаклі павінен наладжваць, тады мы тых вунь пахерым... — Сяргей паказаў па дзьверы, адкуль даносіўся голас кіраўніка гуртку. — Пахерым іхны, а свой гурток такі, брат, зробім, што... Так... А праз месяц, вось яшчэ, дашлюць вам кожнаму білет комсамольскі ў шоўкавай вокладцы...

Сяргей падышоў да Янкі.

— Не напісаў? Ну давай пісаць... Пратакол агульнага сходу, — дыктаваў Сяргей, — беспартыйнай сялян-