Старонка:Вінаваты (1930).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сяцца да вучняў настаўнікі, як пасьпяваюць вучні. А потым узяў Алеся за рукаў кашулі, паглядзеў на яго і загаварыў:

— Многа ў вас хлопцаў у школе добрых, чаму-б вам не організаваць там ячэйку комсамольскую?..

Алесь адразу успомніў газэту, шыльду.

— Слухай! Я нешта пра комсамол у газэце чытаў, як на экскурсіі былі. Што гэта?.. Што мы рабіць будзем, калі комсамол організуем?

— Што рабіць?.. Ну што комсамол робіць?.. Я й сам добра ня ведаю, але, прыкладна: ну, разьвёрстку дапамагае зьбіраць, політыцы вучацца, на бандытаў, калі трэба, ходзяць, у ЧОНе займаецца, вучыць вясковую моладзь комуністычнаму жыцьцю... Ячэйка гэта, брат, у адно ўсё, гэта калі ўсе па аднаму думаюць. У школе ў вас — як хто хоча, а тады — ячэйка... Ды вось хоць партыю вазьмі. Партыя — гэта дарослыя, ну, а комсамол — накшталт партыі моладзі. Так і гаворыцца: комуністычны саюз...

— Дык давай, братка, організуем, а?..

Алесь пазіраў на Сяргея і чакаў адказу.

— Давай. Ты пагутар яшчэ з адным-другім з лепшых хлопцаў, а я прыду да вас і організуем... Вось тады, брат, запрацуем, толькі трымайся. І я буду з вамі політыкай займацца. Тады мы вашым настаўнікам некаторым у політыцы сто ачок уперад дамо!..

Сяргей падміргнуў Алесю і зноў узяўся за паперы. На кніжкі Алесь забыўся. Ён бягом кінуўся ў школу. Ціхенька адвёў у кут Янку і расказаў яму пра гутарку і Сяргеем.