Старонка:Вінаваты (1930).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго крывое сэрца і што ляжыць яно ў яго крыху бокам.

Заставалася заўтра аглядзець яшчэ электрастанцыю і алейню.

Калі раніцою ішлі на электрастанцыю, над дзьвярыма двухпавярховага дому Алесь прачытаў напісаныя на шыльдзе наступныя словы:

РОССИЙСКИЙ КОММУНИСТИЧЕСКИЙ
СОЮЗ МОЛОДЕЖИ
Б... УЕЗДНЫЙ КОМИТЕТ КОМСОМОЛА.

Праз расчыненыя ў першым паверсе дому вокны Алесь бачыў, што на сьценах пакояў гэтага дому наклеены нейкія вялізарныя плякаты, потрэты.

— Пэўна клюб для моладзі, — падумаў ён.

А, калі на рагу вуліцы ў будцы купіў мясцовую газэту, дык у ёй, на апошняй старонцы зноў прачытаў, ў абвестцы гэткія-ж словы, як і на шыльдзе.

За горадам, ідучы дадому, зноў сыйшлі на поплаў і ўсе разуліся. У газэту Алесь загарнуў свае чаравікі.

Прайшоў цэлы месяц пасьля эскскурсіі. Алесь ужо зусім забыўся аб прачытаным у газэце і на шыльдзе. Ён па прывычцы зайшоў у памяшканьне воласьці, каб папрасіць у сакратара ком’ячэйкі якую-кольвек кніжку для чытаньня.

Сакратар ком’ячэйкі, Сяргей, сядзеў над нейкімі паперкамі. Калі Алесь зайшоў і сеў на зэдлік, Сяргей адсунуў левай рукою паперы ў бок і пачаў распытваць Алеся пра школу. Пытаў пра тое, як адно-