Старонка:Вінаваты (1930).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пятнаццаць вёрст ішлі босымі па шашы. Калі мінулі скураны завод, нехта запрапанаваў абуцца. Усе сышлі з шашы на поплаў, памылі ў канаве ногі і пачалі абуваць боты, чаравікі, лапці.

У горадзе, у аддзеле народнай асьветы ніхто не асьмеліваўся зайсьці ў габінэт да загадчыка. Доўга стаялі пад дзьвярыма і спрачаліся каму ісьці, а потым усе разам зайшлі ў габінэт. Загадчык зьдзіўлена пазіраў на зайшоўшых, слухаў іх блытанную, ня зусім сьмелую гаворку, а выслухаўшы напісаў ім нейкую паперку і расказаў кудой можна бліжэй дайсьці да экскурсійнага бюро.

Як выйшлі з габінэту загадчыка, дык Алесь толькі махнуў рукой і тады з гоманам, з шумам пайшлі вуліцамі гораду. У экскурсійным бюро ім далі кіраўніка-настаўніка. Настаўнік паказаў перш усяго спорт-пляцоўку ў дварэ экскурсбюро, потым павёў экскурсантаў у фізычны габінэт аднае школы... Там сівы стары фізык доўга апавядаў пра розныя фізычныя зьявы, даводзіў правільнасьць выказаных думак фізычнымі вопытамі. За час лекцыі разьбіліся дзьве шкляныя баначкі і лопнула ў часе награваньня коўба. Вопыт, які хацеў фізык паказаць з коўбай, так і ня ўдаўся, бо другой ня было. Вечарам паказалі яшчэ рэнтгенаўскі габінэт гарадзкой больніцы. Вучні, гэта была экскурсія з вясковай школы, пазіралі на асьветленае сэрца Янкі, дзівіліся стаіўшы дыханьне, як яно б’ецца, а ноччу, у інтэрнаце, жаратвалі з Янкі, што ў