Старонка:Вінаваты (1930).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

абапёрся на стог і доўга стаяў нярухома. У яго памяці ўсплывалі перажытыя гады. Усплывалі нібы зусім сьвежыя вобразы жыцьця ў губэрскім горадзе і паўставаў у памяці як жывы Зубковіч. 3 Зубковічам Мікіта разышоўся яшчэ да вайны, яго адаслалі ў другі горад. Але зараз чамусьці лезьлі ў памяць даўнія словы Зубковіча, якія ён шэптам гаварыў Мікіце ў ноч пасьля першай Мікітавай удачы. Тады тыя словы крыху палохалі, але Мікіта ня верыў ў іх, а цяпер яны зноў усплываюць у памяці і нараджаюць трывогу. Пасьля рэволюцыі мінулае палохала Мікіту і мучыла яго страхам. Ён баяўся, каб ня выказаць як свайго мінулага людзям і ў гутарках пра старое маўчаў больш. Мікіце цяпер, калі ён задумаўся над словамі Зубковіча, пачынае здавацца, што вось-вось выйдзе нехта з-за стогу, з-за хлеву, возьме яго загрудкі і запытае: служыў ты ахраньнікам, ці не? Колькі добрых людзей перавёў сваёй службай? Ад гэтага робіцца Мікіце страшна, ён азіраецца наўкола, хрысьціцца хуценька, зьняўшы з галавы кучомку і шэпча сам сабе:

«Добра, што хоць ніхто ня ведае, а каб ведалі, заганялі-б мяне людзі, затукалі-б, а мо’ й яшчэ горай было-б, няхай і ня ведае ніхто. Няхай дзеці мае пра гэта нічога «я ведаюць»...

Мікіта яшчэ раз азірнуўся наўкола па полі, дзе густая белая завея мяшалася ўжо з змрокамі надыходзячай ночы, наскуб сена, узяў яго у ахапак, падабраўшы чысьценька да каліва і панёс у хлеў. Насустрач яму з хлеву ціха заіржала кабыла.