Старонка:Вінаваты (1930).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на хлеў, сыпле ў хлеў праз шчыліны сьнег, застрае ў шчылінах паміж жэрдак, ірвецца адтуль і злосны жалобна сьвішча: у-ю-й-й-ў...

Ля варот стаіць Мікіта. Ён худы, аброс густой кароткай барадою.

Ужо другі год, як ён зьвярнуўся з вайны. Тады яго з радасьцю спаткалі суседзі, брат, жонка. Ён доўгі час жыў у братняй хаце. Доўгі час нядзельнымі днямі ён выходзіў на вуліцу ў салдацкай форме, у ботах, у шынэлі і ішоў па вуліцы салдацкай разьмеранай хадой. Потым перашыў шынэль на армяк. Боты падраліся. На штаны, на месцы кален, ляглі жарыя лапекі з старога, зношанага даўно армяка. І адзінай памяцьцю аб салдатчыне засталася замурзаная шапка кучомка.

3 самага ранку і да вечара калупаўся Мікіта ля хаты, каля стагоў і хлеву; цэлымі гадзінамі раскапваў ля хаты і хлева сьнег і час-ад-часу прывозіў з лесу на кабыле гальлё. Вечарамі садзіўся на калодачку пасярэдзіне хаты насупроць комінку, і, то кроіў акраўкі, разматваючы скручанае абаранкамі палосьсе і плёў лапці, то дамашнім спосабам, распарваючы ў печы ясень, гнуў палазы і выцёсваў капыльля для саней. Разагрэўшыся ля комінку, падоўгу цяжка кашляў. Гэты кашаль ён часткова прывёз з вайны, а пасіліў яго вясною, калі пераяжджаючы рэчку ўваліўся ў ваду пад лёд.

Мікіта адгроб ад варот гной, прычыніў вароты і пайшоў да стогу. Там ён стаў у зацішшы ад ветру,